Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ кажа, што гатовы вярнуць пашпарт Анатолю Лябедзьку


Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

Кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька атрымаў адказ на свой зварот у КДБ з просьбай вярнуць яму пашпарт і асабістыя рэчы.

"Паведамляем, што пазначаныя прадметы вы можаце атрымаць у сьледчым упраўленьні КДБ", — напісана ў адказе.

"КДБ — гэта вельмі спэцыфічная ўстанова. Нават калі напісана на паперы, гэта ня значыць, што так будзе на самой справе. Я ўжо атрымліваў паперы, у якіх напісана, што магу прыйсьці і забраць свае рэчы. Але дагэтуль застаюся грамадзянінам бяз пашпарту", — пракамэнтаваў ліст з КДБ Антоль Лябедзька.

25 жніўня супраць Анатоля Лябедзькі спынілі крымінальную справу па падзеях 19 сьнежня 2011 году. У лісьце зь міліцыі было напісана: "у сувязі з адсутнасьцю ў дзеяньнях складу злачынства". Дагэтуль Лябедзьку не вярнулі пашпарт. Раней сьледчыя казалі, што пашпарт быў "прымацаваны" да матэрыялаў крымінальнай справы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG