Лінкі ўнівэрсальнага доступу

1 лістапада павялічваюцца пэнсіі і бюджэт пражытковага мінімуму


Бюджэт пражытковага мінімуму падвышаны на 29,9%, пэнсіі - у сярэднім на 22%.

Бюджэт пражытковага мінімуму складае 574.790 рублёў. Новы БПМ павысіўся на 29,9% да нарматыву, які дзейнічаў з 1 жніўня па 31 кастрычніка (442.360).

Паколькі новы БПМ павысіўся на 29,9%, на столькі ж з 1 лістапада ўзрасьлі памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Будуць павялічаны памеры сацыяльных пэнсіяў, а таксама надбаўкі і павышэньні, перадае БелаПАН па спасылкай на прэсавую службу ўраду.





Ад 1 лістапада пэнсіі павялічваюцца ў сярэднім на 22%.

Сярэдняя пэнсія паводле ўзросту ў лістападзе 2011 года складзе 978 тысячаў, пэнсія пры стажы 45 гадоў для мужчын і 40 гадоў для жанчын – 1,5 мільёны. рублёў.

Падвышэньне пэнсіяў абыдзецца бюджэту ў дадатковыя 435,5 млрд. рублёў. У цэлым на выплату пэнсій пачынаючы зь лістапада штомесяц будзе расходавацца каля 2,4 трлн. рублёў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG