Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Жонкі палітвязьняў Андрэя Саньнікава, Міколы Статкевіча, Зьмітра Бандарэнкі і Зьмітра Дашкевіча зьбіраюць прэсавую канфэрэнцыю, каб паведаміць новыя факты ціску і катаваньняў іх мужоў у турмах.

Адным з апошніх фактаў, які перапоўніў цярпеньне родных, стала заява Міколы Статкевіча, паведаміла "Свабодзе" жонка палітвязьня Марына Адамовіч.

Падчас тэлефанаваньня сваёй дачцэ былы кандыдат на прэзыдэнта паведаміў, што яго прымушаюць падпісваць просьбу аб памілаваньні на імя Аляксандра Лукашэнкі, што ён не зьбіраецца пісаць прашэньня і зь ім можа здарыцца ўсё, што заўгодна.

У прэсавай канфэрэнцыі таксама прымуць удзел Ірына Халіп, Вольга Бандарэнка і Наста Палажанка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG