Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 1 лістапада 2011


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


НЕБА...


...захмаранае ўвесь дзень. Тэмпэратура: +2 – +5.

СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ


У Менску ўзнаўляецца працэс над абвінавачанымі ў тэрарызьме Дзьмітрыем Канавалавым і Ўладзіславам Кавалёвым.

На стадыёне «Дынама» ў Менску футбольны матч БАТЭ–Мілян. Пачатак а 20.00.

Камісар па правах чалавека ААН Наві Пілай пачынае чатырохдзённы візыт у Малдову.

Расейска-амэрыканскі эканамічны форум у Нью-Ёрку.

Канфэрэнцыя на тэму злачынстваў у кібэр-прасторы ў Лёндане.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ


1911 – аэраплян упершыню ў гісторыі скінуў бомбу з паветра, у вайне італьянцаў з туркамі.

1937 – у Курапатах карнікі НКВД расстралялі 11 сьвятароў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

1 лістапада – Сусьветны дзень вэгана, то бок, вельмі строгага вэгетарыянца.

У гэты дзень нарадзіліся:


1886 – аўстрыйскі пісьменьнік Герман Брох.

1911 – францускі пісьменьнік і гісторык Анры Труая.

1912 – Янка Золак, беларускі паэт, грамадзкі дзяяч, выдавец на эміграцыі ў ЗША.

1915 – Міхась Кавыль, беларускі паэт, пэдагог, грамадзкі дзяяч у замежжы.

1933 – беларускі пісьменьнік Вячаслаў Адамчык.

У гэты дзень памерлі:


1888 – Мікалай Пржавальскі, расейскі географ і вандроўнік беларускага паходжаньня.

1893 – польскі мастак Ян Матэйка.

1894 – расейскі імпэратар Аляксандар ІІІ.

1903 – Тэадор Момзэн, нямецкі гісторык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры.

1971 – савецкі рэжысэр і сцэнарыст Міхаіл Ром.

1972 – амэрыканскі паэт Эзра Паўнд.

1984 – беларускі мастак Пётар Сергіевіч.

2006 – амэрыканскі пісьменьнік Уільям Стайран.

МІНУС 365:


Гомель: Дзяды пад бел-чырвона-белымі сьцягамі.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


«Жаўрукоў шчабяткія клярнэты
Срэбным россыпам будзяць цішу‚
І дзяўчатам агеньчыкі кветак.
Уплятае вясна у касу.

Бо выданьніцы‚ сосны‚ бярозкі
Углядаюцца ў люстра вазёр;
Абступіў задумённыя вёскі
Гаманкі непакратаны бор.

У прасторах жытнёвай хвалі
Б'юць у грудзі сінявых лясоў;
Вабяць клічуць блакітныя далі
Незямною бруёй галасоў.

Вечары‚ буйнаросыя раньні!..
Дзе такія цудоўныя ёсьць?
Я душу невыгойна параніў
Аб тваю‚ Беларусь‚ прыгажосьць».


Міхась Кавыль
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG