Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дзяды ў Берасьці


Актывісты «Гавары праўду» ўсклалі кветкі да помніка рэпрэсаваным

Актывісты «Гавары праўду» ўсклалі кветкі да помніка рэпрэсаваным

На Трышынскіх могілках Берасьця актывісты кампаніі «Гавары праўду» правялі акцыю ўшанаваньня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.

Грамадзкія дзеячы, палітыкі, актывісты згадалі знакамітых берасьцейцаў — змагароў за свабоду, ушанавалі хвілінай маўчаньня беларусаў, рэпрэсаваных за савецкім часам.

Да адзінага ў Берасьці помніка ахвярам рэпрэсій усклалі кветкі і паставілі сьвечкі.

Як распавёў удзельнік акцыі Ігар Маслоўскі, такая акцыя традыцыйная:

«Мы штогод ушаноўваем бязьвінных ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, бо нельга на гэта забывацца. На жаль, гэтая тэма актуальная і сёньня. І ў Беларусі, і ў шмат якіх іншых краінах сьвету ёсьць людзі, якіх перасьледуюць за палітычныя погляды».

Акцыя была прымеркаваная да міжнароднага Дня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў і да Дзядоў — беларускага сьвята памінаньня продкаў.

Пасьля акцыі берасьцейскія актывісты «Гавары праўду» правялі круглы стол пра перасьледаваньне палітычных апанэнтаў улады.
XS
SM
MD
LG