Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Піць, курыць і езьдзіць стане даражэй


З 1 лістапада амаль на 80% павышаюцца тарыфы на праезд прыгараднымі аўтобусамі Менаблаўтатрансу і амаль напалову даражэе праезд па гарадзкіх маршрутах на Меншчыне.

Адпаведнае рашэньне прыняў Менскі абласны выканаўчы камітэт 27 кастрычніка, на наступны дзень яно было ўнесена ў Нацыянальны рэестар прававых актаў.


Маршруты/Аўтобусы Агульнага тыпу, за км. Зь мяккімі сядзеньнямі, за км.
Звычайныя 220 (раней 124) 228 (раней 128,1)
Хуткасныя 286 (раней 161) 296,4 (раней 166,5)
Дадатковыя 297 (раней 168) 307,8 (раней 173)
Экспрэсныя 330 (раней 186) 342 (раней 192,1)
Гарадзкія звычайныя — 1100 за паездку (раней 750)
Гарадзкія экспрэсныя — 1600 за паездку (раней1150)

Зь лістапада павышаецца кошт паездкі на гарадзкім грамадзкім транспарце ў Менску:

1300 — на звычайных маршрутах (раней 950)
1800 — на экспрэсных маршрутах (раней 1100)



Таксама з 1 лістапада павялічваюцца стаўкі акцызаў на алькагольную прадукцыю, піва, тытунёвыя вырабы і дызэльнае паліва. Гэта прадугледжана ўказам прэзыдэнта № 489 ад 25 кастрычніка 2011 года, апублікаваным на нацыянальным прававым партале.

тавар новы акцыз як зьменіцца цана
гарэлка, каньяк, брэндзі, кальвадос, настойкі 40 000 +2 000
віны пладовыя, мацаваныя, ардынарныя 32 000 +2 016
піва 1 330 +165

Так, акцыз на алькагольную прадукцыю з аб’ёмнай доляй этылавага сьпірту 28% і больш і напоі вінныя, на алькагольную прадукцыю з доляй этылавага сьпірту ад 7% да 28%, на каньяк, брэндзі, кальвадос павялічаныя на 33,3% — да 40 тыс. рублёў у разьліку на 1 літар бязводнага (100%) этылавага сьпірту ў гатовай прадукцыі.

На віны пладовыя моцныя ардынарныя і вінаградныя стаўка акцызу павялічана ў 2 разы — да 32 тыс. рублёў, на віны пладовыя моцныя марачныя, палепшанай якасьці і спэцыяльнай тэхналёгіі — у 2,1 раза, або да 16 тыс. рублёў, на віны вінаградныя арыгінальныя — на 40%, або да 40 тыс. рублёў.

Стаўка акцызу на піва з утрыманьнем сьпірту ад 0,5–7% павялічана на 33% — да 1 тыс. 330 рублёў за 1 літар гатовай прадукцыі, з утрыманьнем сьпірту звыш 7% — на 33,5%, або да 2 тыс. 670 рублёў.

На цыгарэты зь фільтрам, розьнічная цана якіх складае да 3 тыс. рублёў за пачак, стаўка акцызу павялічана на 11% — да 17 тыс. за 1 тысячу штук; ад 3 да 6 тыс. — на 12,5%, або да 45 тыс.; пры цане звыш 6 тыс. за пачак, а таксама на цыгарэты, розьнічная цана на якія не ўстаноўлена, — на 8,3%, або да 65 тыс. рублёў.

Указам таксама ў 2,9 раза павялічаны акцыз на дызэльнае паліва — да 676 тыс. 260 рублёў за 1 тону.

Гэтыя стаўкі акцызаў будуць дзейнічаць з 1 лістапада па 31 сьнежня 2011 году.

Раней акцызы на алькаголь і тытунёвыя вырабы былі значна павышаныя з 1 верасьня гэтага году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG