Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Уладзімер Шанцаў адпушчаны зь Ленінскага аддзелу міліцыі Магілёва й будзе чакаць позвы ў суд.

У пераробленым пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэньні Шанцава вінавацяць у тым, што ён арганізаваў 8 кастрычніка мясцовы сход грамадзян без атрыманьня дазволу ў Магілёўскім гарвыканкаме, чым парушыў закон «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь». У пратаколе, складзеным 26 кастрычніка, актывіста вінавацілі ў парушэньні закону «Аб мясцовых і рэспубліканскіх сходах».

Шанцаў: «Абвінавачаньне проста выцягваюць за вушы. Калі ранейшае абвінавачаньне з прававога гледзішча можна было патлумачыць — яно палягала на законе „Аб сходах“, то цяпер лёгікі няма ніякай. На сход не патрэбны дазвол — так запісана ў законе. І, зразумела, мяне не было за што караць. А цяпер я парушыў закон „Аб масавых мерапрыемствах“. І там канкрэтныя пакараньні: альбо штраф, альбо адміністрацыйны арышт».

У Ленінскі аддзел міліцыі Ўладзімер Шанцаў прыйшоў зь вялізнай торбай. Сказаў, што рыхтаваўся, што сёньня яго арыштуюць, бо выклікалі як правапарушальніка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG