Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Атамбаеў перамог на прэзыдэнцкіх выбарах у Кіргізстане


Алмазбэк Атамбаеў на выбарчым участку.

Алмазбэк Атамбаеў на выбарчым участку.

Паводле апрацаваных дадзеных з больш чым 90 працэнтаў выбарчых участкаў, дзейны прэм’ер-міністар Кіргізстана 55-гадовы Алмазбэк Атамбаеў атрымаў перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах.

«Ужо можна дакладна сказаць, што другога туру выбараў ня будзе», — заявіў кіраўнік ЦВК Туйгунаалы Абдраімаў на прэс-канфэрэнцыі ў панядзелак.

«За Атамбаева прагаласавалі больш за 60% выбаршчыкаў», — сказаў ён.

Для перамогі кандыдату трэба атрымаць больш за 50% галасоў выбаршчыкаў.

Па словах кіраўніка ЦВК, ужо апрацаваны дадзеныя з больш чым 90% выбарчых участкаў і згодна зь імі «лідзіруе дзейны прэм’ер-міністар Кіргізстана Алмазбэк Атамбаеў, за якога прагаласавалі больш за 60% выбаршчыкаў».

Яго асноўныя канкурэнты Адахан Мадумараў і Камчыбек Ташыеў набралі па 14% галасоў.

«Я даў распараджэньне разабрацца з найбольш грубымі парушэньнямі, пра якія ўчора гаварылася,і ў выпадку іх пацьверджаньня ануляваць вынікі галасаваньня на гэтых участках», — сказаў кіраўнік ЦВК.

Па дадзеных штабоў кандыдатаў у прэзыдэнты, якія пацьвердзіў і сам ЦВК Кіргізіі, на трох участках была спроба ўкіданьня бюлетэняў. Разглядам гэтых інцыдэнтаў займаюцца супрацоўнікі ЦВК, міліцыі і пракуратуры.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG