Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Меншчыне амаль на 80% даражэюць прыгарадныя аўтобусы


З 1 лістапада амаль на 80% павышаюцца тарыфы на праезд прыгараднымі аўтобусамі Менаблаўтатрансу і амаль на палову даражэе праезд па гарадзкіх маршрутах на Меншчыне.

Адпаведнае рашэньне прыняў Менскі абласны выканаўчы камітэт 27 кастрычніка, на наступны дзень яно было ўнесена ў Нацыянальны рэестар прававых актаў.

Маршруты/Аўтобусы Агульнага тыпу, за км. Зь мяккімі сядзеньнямі, за км.
Звычайныя 220 (раней 124) 228 (раней 128,1)
Хуткасныя 286 (раней 161) 296,4 (раней 166,5)
Дадатковыя 297 (раней 168) 307,8 (раней 173)
Экспрэсныя 330 (раней 186) 342 (раней 192,1)
Гарадзкія звычайныя — 1100 за паездку (раней 750)
Гарадзкія экспрэсныя — 1600 за паездку (раней1150)

Зь лістапада павышаецца кошт паездкі на гарадзкім грамадзкім транспарце ў Менску:

1300 — на звычайных маршрутах (раней 950)
1800 — на экспрэсных маршрутах (раней 1100).
XS
SM
MD
LG