Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі актывіста "Эўрапейскай Беларусі" Міхаіла Ермалюка


Belarus -- The militia detains gathered for participation in fight by pillows, 8sep2010

Belarus -- The militia detains gathered for participation in fight by pillows, 8sep2010

29 кастрычніка каля 15 гадзін быў затрыманы за акцыю салідарнасьці ў мэтро актывіст "Эўрапейскай Беларусі" Міхаіл Ермалюк, паведамляе сайт грамадзянскай кампаніі.

Фота і відэа з акцыі 26 кастрычніка, калі актывісты разьвесілі партрэты палітвязьняў у вагонах, апублікавалі многія сайты. У пятніцу была затрымана Юлія Сьцяпанава, якая зараз знаходзіцца на Акрэсьціна. Увечары ў пятніцу двое ў цывільным прыходзілі і да Ермалюка, але яго не было дома. У суботу раніцай прыйшлі зноў. Даведаўшыся ў маці Міхаіла ягоны тэлефон, прызначылі сустрэчу ля ўваходу ў чыгуначны вакзал, дапытвалі пра акцыю ў мэтро. Потым сувязь зь Міхаілам абарвалася.

Міхаіл Ермалюк – сябра ініцыятыўнай групы Андрэя Саньнікава, пераможца фотаконкурсу Радыё Свабода па асьвятленьні выбараў 2010 года "Людзі і выбары".

Летам М.Ермалюк адседзеў 10 сутак за ўдзел у маўклівай акцыі пратэсту.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG