Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, панядзелак 31 кастрычніка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Пахмурна...


... да плюс 11.

У Беларусі і ў сьвеце


У прэсавым цэнтры стадыёну “Дынама” -- прэсавая канфэрэнцыя галоўнага трэнэра БАТЭ Віктара Ганчарэнкі. Пачатак а 14-ай.

У кінатэатры “Цэнтральным” – адкрыцьцё фэстывалю ізраільскага кіно.

У Нью-Ёрку – расейска-амэрыканскі эканамічны форум

У Казані (Татарстан, Расея) – міжнародная камнфэрэнцыя “Іслам у мультыкультурным сьвеце”

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


31 кастрычніка – Міжнародны дзень эканоміі

31 кастрычніка ў Беларусі традыцыйна ўшаноўваецца Лука. Як паведамляе этнограф Уладзімер Васілевіч, у гэты дзень паўсюль спраўлялі восеньскія вясельлі і шчасьлівыя сваты задаволена канстатавалі: “На Лукаша дзеўка наша”.

У каталіцкай царкве – Дзень Рэфармацыі


Таксама ў гэты дзень:


1517 — Марцін Лютэр зрабіў у Вітэнбергу заяву пра неабходнасьць прывядзеньня жыцьця кожнага чалавека і ўсяго грамадзтва ў атпаведнасьць са Словам Божым. Гэта стала пачаткам руху Рэфармацыі, які распаўсюдзіўся на ўсю Эўропу, уключаючы Беларусь.

1905 — у Менску ля Віленскага вакзалу на загад расейскага губэрнатара Паўла Курлова расстраляны мітынг супраць самадзяржаўя. Загінулі 100 чалавек, 300 былі параненыя

1937 -- карнікамі НКВД быў расстраляны Антон Баліцкі – дзяржаўны дзеяч, адзін з актыўных праваднікоў палітыкі беларусізацыі ў БССР.

1961-- цела Сталіна вынесьлі з маўзалею на Краснай плошчы ў Маскве. Разам зь Леніным Сталін праляжаў восем гадоў.

У гэты дзень нарадзіліся:

1795 — Джон Кітс, вялікі ангельскі паэт-рамантык

1815 — Карл Веерштрас, нямецкі матэматык

1922 — Анатоль Папанаў, расейскі актор тэатра і кіно

1937 — Яўген Кулік, беларускі мастак. Ад 1963 ён браў удзел у мастацкіх выставах. Майстэрня Куліка, што знаходзілася ў Менску насупраць будынку КДБ, стала ў 1960-ыя гады нацыянальным асяродкамі сталіцы і атрымала назоў «На паддашку». У 1991-ым годзе стаў адным з аўтараў мадэрнізаванага варыянту гербу «Пагоня», які быў зацьверджаны Вярхоўным Саветам у якасьці дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь.

1930 — Леў Гумілеўскі, скульптар, народны мастак Беларусі

1942 — Іван Коўкель, гісторык

У гэты дзень памерлі:

1932 — Кіпрыян Кандратовіч, расейскі і беларускі вайсковы дзяяч, сябра Народнага Сакратарыяту БНР

1992 — Міхась Ткачоў, беларускі археоляг, гісторык архітэктуры, палітычны дзеяч. Ткачоў удзельнічаў ва ўтварэньні «Мартыралёгу Беларусі», уваходзіў у Аргкамітэт БНФ, зрабіўся намесьнікам старшыні Сойму БНФ. Міхась Ткачоў быў ініцыятарам аднаўленьня ў Беларусі сацыял-дэмакратыі — з сакавіка 1991 году ён старшыня Цэнтральнай рады адноўленае БСДГ.

1993 — Фэдэрыка Фэліні, выбітны італьянскі рэжысэр

Цытата на памяць:


Лягчэй жыць з геніем, чым з ідыётам - Фэдэрыка Феліні
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG