Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
...пераменная воблачнасьць, але без дажджу; тэмпэратура ўдзень: плюс 6–8. У нядзелю захмарыцца і пойдзе дождж; тэмпэратура ўдзень: плюс 4–6.
29 кастрычніка
У гатэлі «Crown Plaza Minsk» (вул. Кірава, 13) пройдзе канфэрэнцыя нацыянальнай плятформы форуму грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства.
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ў Таджыкістане.
30 кастрычніка
Каля гадзіньнікавага заводу "Прамень" (пр. Незалежнасьці, 95) адбудзецца збор ахвотных удзельнічаць у мерапрыемствах да Дня памінаньня продкаў «Дзяды». Мяркуецца шэсьце па праспэкце Незалежнасьці, па вуліцах Каліноўскага, Сядых, Гамарніка, Мірашнічэнкі, затым мітынг у Курапатах (у 15.00).
Пачатак у 10.30.
Прэзыдэнцкія выбары ў Кіргізстане.
Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў пачынае двухдзённы візыт у Віетнаме.
29 кастрычніка:
1923 – былі прынятыя папраўкі ў Канстытуцыю Турцыі, вынікам якіх быў распад Асманскай імпэрыі, а Турцыя стала рэспублікай.
1937 – самы чорны дзень у гісторыі беларускай літаратуры. За адну ноч з 29-га на 30-га карнікі НКВД расстралялі цэлую групу пісьменьнікаў, сярод якіх былі Анатоль Вольны, Платон Галавач, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Валеры Маракоў, Міхась Чарот ды іншыя, усяго 22 чалавекі.
30 кастрычніка:
1579 – адкрыты Віленскі ўнівэрсытэт.
30 кастрычніка – Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій у Расеі.
Нарадзіліся:
29 кастрычніка
1451 – Хрыстафор Калюмб, выбітны мараход, гішпанскі адмірал. Гэта ён кіраваў гішпанскай экспэдыцыяй ў Індыю, у выніку якой была адкрытая Амэрыка.
30 кастрычніка
1871 – Поль Валеры, францускі пісьменьнік.
1885 – Эзра Паўнд, амэрыканскі паэт.
1936 – Генадзь Цыхун, беларускі мовазнавец.
Памерлі:
29 кастрычніка:
1861 – Павал Шпілеўскі, беларускі этнограф, пісьменьнік, публіцыст і тэатральны крытык.
1924 – Джакама Пучыні, італьянскі кампазытар, які стварыў шмат сусьветна вядомых опэр.
30 кастрычніка:
2010 – Гары Муліш, нідэрляндзкі пісьменьнік.
Пікет памяці ля КДБ
«У кніжак такія самыя ворагі, як і ў людзей: агонь, вільгаць, жывёлы, надвор’е і іх уласны зьмест».
Поль Валеры
У СУБОТУ...

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:

ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ:

МІНУС 365:
Пікет памяці ля КДБ
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ: