Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Беларусі будзе дастаткова маркіраваць сваю прадукцыю "Made in Russia"


Леанід Заіка
Леанід Заіка
Кіраўнік аналітычнага цэнтру "Стратэгія" Леанід Заіка лічыць, што Мытны саюз Беларусі, Расеі і Казахстану адэкватны па асноўных палажэньнях Усясьветнай гандлёвай арганізацыі.


Дракахруст: Якія наступствы для Мытнага саюзу будзе мець далучэньне Расеі да Усясьветнай гандлёвай арганізацыі?

Беларусь можа ўвогуле не ўступаць у УГА -- ёй будзе дастаткова наладзіць сумесную вытворчасьць альбо маркіраваць сваю прадукцыю кшталту Made in Russia

Заіка: Рашэньне пройдзе працэс адаптацыі і на палітычным узроўні, таму што рэальна ўсе працэдуры, зьвязаныя з падаткаабкладаньнем і свабодным доступам будуць працаваць і на тэрыторыі Беларусі і Казахстану. Па сутнасьці, Беларусь можа ўвогуле не ўступаць у УГА -- ёй будзе дастаткова наладзіць сумесную вытворчасьць альбо маркіраваць сваю прадукцыю кшталту Made in Russia, і тым самым вырашыць гэтую складаную задачу. У значнай ступені ўсе тыя пагадненьні, якія рыхтаваліся па Мытнаму саюзу і "адзінай прасторы", і саюзу Беларусі і Расеі (наколькі я ведаю, гэта рабіла Міністэрства эканомразьвіцьця), і усе пазыцыі практычна былі сьпісаныя з палажэньняў Мытнага саюзу і эканамічных артыкулаў тых пазыцый, якія зарэгістраваныя ў ЭЗ. Саюз Беларусі і Расеі, ён у пэрспэктыве, як і Мытны саюз -- ён адэкватны па сваіх асноўных палажэньнях правілам УГА.

Дракахруст: У ліпені Беларусь была вымушаная прыняць абсалютна неверагодныя мыты на імпартныя аўтамабілі, якія існуюць у Расеі. Тое ж самае і Казахстан. Дык што, гэтыя ўзроўні мытаў так і захаваюцца ў УГА?

Заіка: Абсалютна захаваюцца. Справа ў тым, што што Расея, далучаючыся да УГА, агаварыла шэраг прэфэрэнцыяў па аграрнай прадукцыі, па аэракасьмічнай, авіяцыйнай і аўтамабільнай. Таму гэта часовыя працэдуры абмежаваньня так званага патранажу над гэтымі галінамі, якія кожная краіна, якая далучаецца да УГА, прадугледжвае, і натуральна, гэтыя мыты будуць працаваць, але цяпер ужо ў Расеі гэтулькі заводаў сумеснай вытворчасьці аўтамабіляў імпартных, і практычна гэта Беларусь можа рабіць. Гэтая працэдура, яна ў межах тых правілаў, якія ёсьць у УГА, і нічога пакуль мяняцца ня будзе.

Дракахруст: Ленід, а газ? Па правілах УГА Расея не абавязаная будзе ўзьняць кошты на газ да ўсясьветнага ўзроўню?

Заіка: Не, гэтага ніхто не патрабуе. Тое, што тычыцца карысных выкапняў, тут правіла УГА не працуюць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG