Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тамара Сідарэнка будзе падаваць скаргу ў Менгарсуд

Маскоўскі раённы суд адхіліў скаргу Тамары Сідарэнкі, былой адвакаткі экс-кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева, на рашэньне калегіі Мін’юсту аб пазбаўленьні яе адвакацкай ліцэнзіі.

«Суд адбыўся 28 кастрычніка і прыняў рашэньне, якое я лічу несправядлівым. Мяне пазбавілі ліцэнзіі за парушэньні, якія я збольшага выправіла. Што да майго выказваньня ў мэдыях адносна недапушчэньня да абароны Някляева, я прызнала, што выказалася недакладна. Што буду рабіць зараз? Паспрабую аспрэчыць гэтае рашэньне — цягам 10 дзён буду падаваць скаргу ў Менскі гарадзкі суд, яе мусяць разгледзець цягам паўтара месяца. А там паглядзім. Магчыма, давядзецца мяняць прафэсію, хоць гэта будзе складана», — паведаміла Тамара Сідарэнка.

Тамара Сідарэнка абараняла экс-кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева, былога палітвязьня Ўладзімера Асіпенку, актывістаў дэмакратычнага руху ў шматлікіх адміністрацыйных працэсах. «Праваабарончы альянс Беларусі» прызнаў яе лепшым адвакатам году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG