Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Свабодны прафсаюз Лукомскай ДРЭС дамагаецца падвышэньня заробку


Аляксей Габрыэль
Аляксей Габрыэль
Паводле кіраўніка прафсаюзнай суполкі Аляксея Габрыэля, заробак работнікам трэба падняць на 100%. Бо з прадпрыемства масава звальняюцца адмыслоўцы, незадаволеныя аплатай сваёй працы.

Пытаньне пра падвышэньне заробку лідэр Свабоднага прафсаюзу спадар Габрыэль ставіў перад генэральным дырэктарам Лукомскай ДРЭС Аляксандрам Базыленкам. Кіраўнік мусіў пагадзіцца, што такая неабходнасьць існуе: людзі сыходзяць з працы цэлымі брыгадамі і едуць працаваць у Расею. Урэшце можа стацца так, што сыдуць усе кваліфікаваныя кадры і ДРЭС проста ня зможа працаваць.

Генэральны дырэктар паабяцаў паставіць пытаньне пра падвышэньне заробку энэргетыкам перад кіраўніцтвам прадпрыемства "Віцебскэнэрга". У абласным цэнтры таксама адчуваецца істотны адток кадраў з гэтай галіны.

Аднак, паводле Аляксея Габрыэля, на Лукомскай ДРЭС пры ўмове прыбытковай працы адміністрацыя можа падвысіць заробкі працаўнікам на 20—30%. Але ж гэтага мала: з улікам дэвальвацыі беларускага рубля і ростам коштаў на тавары і харчы сябры Свабоднага прафсаюзу лічаць неабходным павялічыць заробак на 100% — у два разы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG