Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонцы Алеся Бяляцкага адмовілі ў спатканьні з мужам


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі
Жонцы віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага Натальлі адмоўлена ў спатканьні з мужам.

"Раней, на этапе папярэдняга сьледзтва, у спатканьні адмаўлялі органы сьледзтва. Калі справа перадаецца ў суд, спатканьне мае права дазволіць судзьдзя. Аднак 27 кастрычніка Натальлі паведамілі, што судзьдзя Першамайскага раённага суду Сяргей Бандарэнка, які будзе весьці працэс над Бяляцкім, адмовіў ёй у спатканьні", — паведаміў БелаПАН калега Бяляцкага, праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

Кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага вінавацяць ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйных памерах з грошай, якія ішлі на праваабарончую дзейнасьць. Бяляцкаму пагражае да 7 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці. Банкаўскія дадзеныя Бяляцкага афіцыйнаму Менску перадалі Літва і Польшча. Бяляцкага затрымалі 4 жніўня. Ён знаходзіцца ў турме на вуліцы Валадарскага ў Менску. Суд над Бяляцкім пачнецца 2 лістапада.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG