Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прывёз у Таджыкістан дождж і гатовы гаварыць пра што заўгодна


Э.Рахмон і А.Лукашэнка ў Маскве, 2009. Архіўнае фота
Э.Рахмон і А.Лукашэнка ў Маскве, 2009. Архіўнае фота
Сёньня ў палацы «Нацый» у Душанбэ адбылася сустрэча прэзыдэнтаў Таджыкістану і Беларусі, Эмамалі Рахмона і Аляксандра Лукашэнкі.

«Мы гатовыя размаўляць і дамаўляцца па любых пытаньнях», – цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.

У сваю чаргу Эмамалі Рахмон, вітаючы Аляксандра Лукашэнку, адзначыў, што беларуская дэлегацыя прывезла Таджыкістану своеасаблівы падарунак у выглядзе дажджу, якога ў краіне не было ўжо працяглы пэрыяд. «Вельмі рады сустрэць і абмеркаваць нашы адносіны», - дадаў прэзыдэнт Таджыкістану.


Да падпісаньня заплянаваныя 10 дакумэнтаў аб супрацоўніцтве ў розных сфэрах. Асноўны акцэнт будзе пастаўлены на эканамічнае супрацоўніцтва. У прыватнасьці, плянуецца падпісаць пагадненьне аб супрацоўніцтве на бліжэйшыя 10 гадоў і адпаведную праграму. Візыту папярэднічала стварэньне беларуска-таджыцкай дзелавой рады. Яе першае пасяджэньне прайшло 26 кастрычніка. Гаворка на ім ішла аб супрацоўніцтве ў банкаўскай сфэры, АПК, энэргетыцы, машынабудаваньні.

У Душанбэ прэзыдэнт Беларусі таксама сустрэнецца са старшынём Маджлісу Намаяндагонам Шукурджонам Зухуравым і выступіць перад вучнямі Тэхнічнага ўнівэрсытэту імя Мухамада Асімі.

Гандлёвы абарот паміж Таджыкістанам і Беларусьсю складае 52,8 мільёна даляраў, зь якіх 9,7 мільёна – гэта экспарт з Таджыкістану, 43,1 мільёна – імпарт зь Беларусі ў Таджыкістан.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG