Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барысаў: Ператрусы прайшлі ў сябра Аляксандра Малчанава


27 кастрычніка ў тры гадзіны раніцы, а пасьля паўторна ўвечары міліцыянты абшуквалі кватэру Андрэя Нікалаеўскага, сябра Аляксандра Малчанава.

Міліцыя забрала пнэўматычны пісталет (на яго нашэньне і захоўваньне адмысловага дазволу з праваахоўных органаў не патрабуецца). З Андрэя ўзялі тлумачальную пра пісталет.

Нікалаеўскі мае намер абскардзіць дзеяньні міліцыі ў Барысаўскай пракуратуры.

Былога палітвязьня Аляксандра Малчанава арыштавалі на 10 сутак — нібыта за непадпарадкаваньне міліцыянтам.

Міліцыянты затрымалі Малчанава ноччу 27-га кастрычніка.

Маці Малчанава Галіна кажа, што сын прыехаў дадому прыкладна а палове на другую ўначы, пачаў заганяць сваю машыну ў двор, і ў гэты момант да яго пад’ехалі ажно тры міліцэйскія машыны. Падчас затрыманьня хлопца павалілі на зямлю. У хаце прайшоў ператрус. Канфіскаваны кампутар.

Аляксандар Малчанаў за ўдзел у падзеях 19 сьнежня 2010 году быў асуджаны на 3 гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў Магілёве. 14 верасьня вызвалены паводле ўказу Лукашэнкі аб памілаваньні.
XS
SM
MD
LG