Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары ў Тунісе: памяркоўным ісламістам трэба ствараць кааліцыю


У Тунісе аб’явілі афіцыйныя вынікі парлямэнцкіх выбараў 23 кастрычніка. У 217-асабовай Канстытуцыйнай асамблеі 90 месцаў атрымала партыя Ан-Нагда (Адраджэньне), якую назіральнікі залічваюць да памяркоўнага ісламісцкага крыла.

На другім і трэцім месцы апынуліся сэкулярныя партыі: падтрымліваны інтэлігенцыяй Кангрэс за рэспубліку (30 дэпутатаў) і сацыял-дэмакратычны Ат-Такатуль (21 дэпутат). Сярод груповак, якія таксама здабылі месцы ў асамблеі, апынулася і камуністычная партыя з трыма мандатамі.

Канстытуцыйная асамблея на працягу году мае падрыхтаваць праект новай канстытуцыі Тунісу, прызначыць часовага прэзыдэнта і часовы ўрад ды падрыхтаваць новыя выбары пад канец 2012 або ў пачатку 2013 году.

Меркаваньні нашых экспэртаў пра вынікі выбараў у Тунісе слухайце ў сёньняшняй перадачы Экспэртыза Свабоды.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG