Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слонім: Івана Шэгу аштрафавалі на 35 тысячаў рублёў


Іван Шэга

Іван Шэга

Кіраўнік гарадзенскай абласной арганізацыі БНФ Іван Шэга паскардзіўся ў пракуратуру Карэліцкага раёну на дзеяньні супрацоўнікаў ДАІ. Пасьля гэтага яму даслалі паперу пра тое, што ён парушыў правілы дарожнага руху і павінен заплаціць штраф у памеры 35 тысячаў рублёў.

У паперы напісана, што Шэгу пакаралі за тое, што ён, нібыта, размаўляў па мабільным тэлефоне за стырном.

Шэгу затрымалі 8 кастрычніка ў дзень, калі ў розных гарадах Беларусі праходзіў Народны сход. Яго пратрымалі тры гадзіны, а пасьля, не патлумачыўшы прычыну, адпусьцілі. Шэга кажа, што на яго нават не складалі пратакол.

Іван Шэга распавёў Свабодзе, што ў той дзень зьбіраўся ехаць у Менск маршруткай. Аднак кіроўца адмовіўся яго везьці, сказаў, што ў яго такі загад.
XS
SM
MD
LG