Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд прызнаў законным зьняволеньне Аляксандра Крутога


Суд Маскоўскага раёну

Суд Маскоўскага раёну

Суд Маскоўскага раёну Мінску прызнаў законным зьняволеньне Аляксандра Крутога, які прадстаўляе інтарэсы сваёй пацярпелай дачкі Інэсы ў судзе па справе аб тэракце ў Менскім мэтрапалітэне 11 красавіка.

Пра гэта паведаміла БелаПАН Інэса Крутая.

Паводле яе слоў, рашэньне суду было вынесена на гэтым тыдні, але дакладную дату яна ня ведае.

Рашэньне пра ўзяцьце Крутога пад варту яго адвакат будзе аспрэчваць у Менскім гарадзкім судзе.

Паводле зьвестак Інэсы Круты, вынікі судова-псыхіятрычнай экспэртызы яе бацькі, які знаходзіцца ў РНПЦ псыхічнага здароўя, могуць быць гатовы на наступным тыдні.

Вечарам 20 верасьня Аляксандар Круты быў затрыманы міліцыяй у Менску паводле абвінавачаньня ў хуліганстве. 22 верасьня старшыня ў судзе па тэракце Аляксандар Федарцоў часткова зачытаў пастанову аб затрыманьні Крутога. У ёй сказана, што Круты «17 жніўня, знаходзячыся ў кабінэце адной з мэдыцынскіх устаноў Менску, наўмысна ўчыніў хуліганскія дзеяньні з асаблівым цынізмам і зьнявагай да нормаў маралі». Гэта праявілася ў тым, што ён «выліў зьмесьціва двух слоікаў з мачой на галоўнага ўрача». Паводле накіраваньня пракурора Круты быў адпраўлены ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар псыхічнага здароўя (Навінкі).

У судзе Круты паводзіў сябе вельмі актыўна, выступаў з шэрагам хадайніцтваў, у тым ліку аб пераносе працэсу да адмены ў Беларусі сьмяротнай кары.

Сям’я Крутых хоча атрымаць прыстанак у Германіі. Заяву ў нямецкае пасольства ў Менску Аляксандар Круты аднёс у верасьні.

Інэса Крутая перадавала ў суд хадайніцтва аб прыпыненьні працэсу датуль, пакуль бацька ня будзе вызвалены і ня зможа прадстаўляць яе інтарэсы ў судзе. 26 верасьня суд адхіліў гэта хадайніцтва. Сама браць удзел у працэсе Крутая ня можа па стане здароўя.
XS
SM
MD
LG