Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнік інтэрнэт-супольнасці арыштаваны на 10 сутак


Iльля Міронаў

Iльля Міронаў

Гомельскі актывіст інтэрнэт-супольнасьці «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» Ільля Міронаў прызнаны вінаватым на падставе артыкула 23.34 КоАП (парушэньне парадку правядзеньня масавага мерапрыемства) і пакараны 10-суткавым арыштам, паведамляе БелаПАН.

На судовае паседжаньне не пусьцілі ні журналістаў, ні сяброў, ні маці Міронава. Пры ўваходзе ў суд актывіст пасьпеў паведаміць, што судзяць яго за падрыхтоўку да Народнага сходу, які мяркуецца правесьці 12 лістапада.

Актывіст быў затрыманы вечарам 26 кастрычніка. Яго пры выхадзе з працы на вачах у сябра Васіля Такарэнкі скруцілі пяць супрацоўнікаў спэцназу і павезьлі ў невядомым напрамку.

25 кастрычніка дадому да актывіста прыходзілі супрацоўнікі міліцыі, якія размаўлялі зь ягонай маці і пераконвалі яе «паўплываць на сына» — не дапусціць яго ўдзелу ў пратэстных акцыях. Міронаў зь сябрамі ўдзельнічаў у акцыях маўклівага пратэсту, якія ўлетку праходзілі на пляцоўцы каля Гомельскага цырку.
XS
SM
MD
LG