Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канец міжнароднай вайсковай апэрацыі ў Лібіі


Рада Бясьпекі ААН адзінагалосна прыняла рэзалюцыю аб заканчэньні 31 кастрычніка мандату на вядзеньне міжнароднай вайсковай апэрацыі ў Лібіі.

З прыняцьцем гэтага дакумэнта завяршылася дзеяньне рэзалюцыі ААН, якая дазволіла НАТО ўжыць вайсковую сілу для абароны цывільнага насельніцтва Лібіі і закрыла паветраную прастору гэтай краіны.

Зараз Паўночнаатлянтычны альянс разглядае магчымасьці аказаньня дапамогі новай лібійскай уладзе. Раней пра гэта папрасіла Нацыянальная пераходная рада Лібіі, заявіўшы, што прыхільнікі Кадафі па-ранейшаму ўяўляюць пагрозу для краіны.
XS
SM
MD
LG