Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Катлаван для першага энэргаблёку АЭС пачнуць капаць увесну


Працы па будаўніцтве катлавану для першага блёку беларускай АЭС плянуецца пачаць ўвесну 2012 году, апавёў яе дырэктар Анатоль Андрыянаў.

Ужо падрыхтаваная пляцоўка, катлаван будзе мець глыбіню 13 мэтраў. Першыя аб’екты на тэрыторыі АЭС пачнуць уводзіць летам 2012 году. Перш за ўсё, гэта бэтонна-растворная гаспадарка, адміністратыўна-побытавыя будынкі.

Цяпер на пляцоўцы працуе 150 чалавек, у асноўным супрацоўнікі «Белэнэргабуду». Усяго ж для будаўніцтва беларускай АЭС плянуецца стварыць структурнае падразьдзяленьне колькасьцю 5-6 тысяч чалавек. Прынята рашэньне пра фінансаваньне вытворчай базы на 80% за кошт расейскага крэдыту і на 20% за кошт беларускіх сродкаў. Зараз засвойваюцца беларускія грошы, расказаў Андрыянаў агенцтву БЕЛТА.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG