Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы з нашымі заробкамі ня вытрымаем канкурэнцыі на рынку працы»


Міхал Залескі
Міхал Залескі

Праезд у грамадзкім транспарце ў Менску ў найбліжэйшыя дні пачне каштаваць 1300 рублёў. Ці спыніць гэта скарачэньне колькасьці маршрутаў і старэньне аўтамабільнага парку? Ці можа падвышэньне коштаў зрабіць працу камунальнай гаспадаркі рэнтабэльнай? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Міхал Залескі.


Цыганкоў: Апошнія тыдні Аляксандар Лукашэнка ўжо ня раз заяўляў, што цэны ўжо настолькі падняліся, што вышэй ім няма куды расьці. Але цяпер білет на праезд у грамадзкім транспарце ў Менску будзе каштаваць 1300 рублёў, а да канца году, як абвешчана, — 1800. Амаль у два разы больш, чым цяпер — 950. Ці існуе аб’ектыўная неабходнасьць падвышаць кошты?

Залескі: У гэтым пытаньні ёсьць небясьпечнае словазлучэньне — «аб’ектыўная неабходнасьць». Рэч у тым, што наша ўлада не кіруецца «аб’ектыўнай неабходнасьцю», яна кіруецца «рэвалюцыйнай мэтазгоднасьцю». Бо аб’ектыўна ўжо даўно павінна быць прыватызаваная ўся камунальная гаспадарка, і кошты павінны вызначацца попытам і прапановай. А не рашэньнямі ў адміністрацыі прэзыдэнта ці ў Міністэрстве жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.

Цыганкоў: Нядаўна прагучала інфармацыя, што шмат якія аўтобусныя маршруты ў Менску будуць адмененыя альбо скарочаныя. Як вядома, багата кіроўцаў цяпер звальняюцца, бо не жадаюць працаваць за тыя мізэрныя заробкі, якія існуюць у гэтай сфэры. Ці можна сказаць, што грамадзкі транспарт пачынае зазнаваць пэўную дэградацыю?
Мы жывем у горадзе і ня ведаем, што трэцяя частка вёсак у Менскай вобласьці ня мае ніякіх аўтобусных зносін з горадам.

Залескі: Яна ідзе ўжо даўно. Мы жывем у горадзе і ня ведаем, што трэцяя частка вёсак у Менскай вобласьці ня мае ніякіх аўтобусных зносін з горадам — ані зь Менскам, ані з райцэнтрамі.

Тое, што адбываецца ў сталіцы, ідзе ня толькі ў транспартнай галіне, але і ў будаўніцтве. Чыстае скарачэньне занятых — 7 тысяч чалавек. Яны пераважна паехалі ў Расею. Мы з нашымі заробкамі ня вытрымаем канкурэнцыі на рынку працы. І гэта пацягне за сабой дэградацыю тых галінаў, дзе аплата ў суседніх краінах будзе істотна большая, чым у нас.

Цыганкоў: У чым тады выйсьце? Толькі ў зьмене формы ўласнасьці, пра што вы казалі?

Залескі: На сёньняшні момант рэзкая зьмена форма ўласнасьці нічога добрага не прынясе. Бо нас завялі ў такую багну, што вылазіць зь яе трэба вельмі асьцярожна. Адзінае рацыянальнае выйсьце — гэта падвышэньне прадукцыйнасьці працы ў краіне. Адразу гэтага ня зробіш. Але чым далей мы ідзем нейкім сваім своеасаблівым шляхам, тым цяжэй будзе адгэтуль выходзіць.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG