Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія пад ціскам ЭЗ пускае Расею ў WTO?


Грузія прапускае Расею ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю (WTO). Як паведамляе агенцтва Ройтэр, Тбілісі зьмякчыў сваю пазыцыю ў спрэчцы аб памежным кантролі ў Абхазіі і Паўночнай Асэтыі, якія аддзяліліся ад Грузіі ў выніку вайны ў 2008 годзе.

Грузінскі бок болей не настойвае, каб памежныя пераходы ў самаабвешчаных рэспубліках кантралявалі грузінскія ці міжнародныя назіральнікі, а прыняў прапанову Масквы, якая пагадзілася на міжнародны электронны кантроль за дакумэнтацыяй аб памежных перамяшчэньнях у спрэчных пунктах.

За суткі да гэтага газэта "Нью Ёрк Таймс" са спасылкай на крыніцы ў Тбілісі паведаміла, што ў аўторак грузінскую сталіцу наведаў адзін з намесьнікаў камісара ЭЗ па замежнай палітыцы Гунар Вігланд. Ён перадаў уладам краіны пасланьне, у якім Брусэль патрабуе ад Грузіі пайсьці на саступкі Расеі. У адваротным выпадку Вігланд прыгразіў, што Маскву пусьцяць у WTO і бяз згоды Грузіі.

Далучэньне краіны да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі вымагае згоды ўсіх яе чальцоў. Грузія - у арганізацыі з двухтысячнага году - была апошняй, хто блякаваў уступленьне Расеі. Арганізацыя можа прыняць Маскву ўжо 15 сьнежня, калі, як мяркуецца, па гэтым пытаньні пройдзе афіцыйнае галасаваньне.

Пасьля таго, як да арганізацыі далучацца Беларусь і Казахстан, усе тры краіны Мытнага саюзу будуць выступаць у WTO як адзіны суб'ект.

21.42

Сёньня ўвечары з дадатковай заявай на гэтую тэму выступіў міністар замежных спраў Грузіі Сэргі Капанадзэ. Ён удакладніў паведамленьні ў прэсе, патлумачыўшы, што Грузія прыняла прапанову не Расеі, а Швэйцарыі, якая пасярэднічае ў дыялёгу паміж Масквой і Тбілісі. Прапанова Швэйцарыі збольшага адпавядае расейскай пазыцыі, але прадугледжвае дадатковы пункт - фізычную прысутнасьць міжнародных назіральнікаў на кантрольна-прапускных памежных пунктах Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.

Кіраўнік расейскай дэлегацыі пры WTO Максім Мядведкаў заявіў, што Масква разгледзіць гэтую прапанову і дасьць канчатковы адказ на наступным тыдні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG