Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Некалькі дзён запар актывісты грамадзкай ініцыятывы «Эўрапейская Беларусь» ладзілі несанкцыянаваныя акцыі за вызваленьне палітвязьняў на Кастрычніцкай плошчы Менску. Супрацоўнікі сілавых структураў затрымлівалі ўдзельнікаў гэтых акцый. Суды каралі іх арыштамі ад 7 да 15 сутак альбо буйнымі штрафамі.

«Свабода» асьвятляе акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі ў рэжыме рэальнага часу.

20:45 Каардынатар «Эўрапейскай Беларусі» Зьміцер Бародка зрабіў заяву, што акцыі салідарнасьці будуць працягвацца. На сёньняшні дзень іх падтрымалі толькі сеткавыя рэвалюцыянэры, сваякі палітвязьняў і проста неабыякавыя людзі:

«Сёньня з вуснаў некаторых палітыкаў чуюцца ініцыятывы пра аб’яўленьне мараторыю на правядзеньне вулічных акцый. Я аб’явіў бы мараторый на такія заявы і такіх палітыкаў».

20:15 Як паведаміў карэспандэнту Радыё Свабода сябра «Эўрапейскай Беларусі», які назваўся Андрэем, актывісты накіроўваліся на Кастрычніцкую плошчу, але не дайшлі да яе. Ён паведаміў, што двух актывістаў «Эўрапейскай Беларусі» затрымалі на падыходзе да плошчы. У 19:45 яны былі адпушчаныя.

19:45 Журналісты і міліцыя пакідаюць плошчу.

19:35 Акцыя так і не пачалася. Макаеў і Парфянкоў сышлі з плошчы.Усьлед за імі пайшлі некалькі супрацоўнікаў у цывільным. Некаторыя грамадзяне, сярод іх Ганна Шапуцька, накіраваліся да Чырвонага касьцёлу, дзе ладзяцца малітвы за палітвязьняў. На плошчы засталіся журналісты і супрацоўнікі міліцыі.


19:10 З былых палітвязьняў на плошчу прыйшоў Васіль Парфянкоў. Прыйшоў таксама адзін зь лідэраў прадпрымальнікаў Аляксандар Макаеў. Усяго тут каля дзесяці грамадзянаў. Падышоў адзін сталы чалавек і спытаў: «Тут зьбіраюцца беларусы?»

19:05 На плошчы заўважаны нядаўна прызначаны начальнік сталічнай міліцыі Аляксандар Барсукоў і ягоны намесьнік Ігар Яўсееў.Людзі ў цывільным пільна сочаць за тымі, хто знаходзіцца на плошчы, а таксама за тымі, хто накіроўваецца ў бок плошчы.

18:55 На вуліцы Энгельса, а таксама на Кастрычніцкай плошчы, каля ўваходу на станцыю мэтро «Кастрычніцкая» шмат супрацоўнікаў спэцслужбаў у цывільным, 2 мікрааўтобусы і аўтобус без нумарных знакаў, за Палацам рэспублікі — 2 аўтазакі. Начальнік Цэнтральнага РУУС Віктар Радзевіч папярэдзіў журналістаў, каб усе абазначылі сябе бэджамі. Шмат людзей у цывільным каля трыбуны і на трыбуне на другім баку праспэкту, дзе ўчора былі ўдзельнікі акцыі.


Акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі. 27 кастрычніка 2011

Рэпартажы з папярэдніх Акцый салідарнасьці


26 кастрычніка
25 кастрычніка
24 кастрычніка
21 кастрычніка

Палітвязьні

Аліневіч Ігар

у турме, справа анархістаў

Аўтуховіч Мікалай

у турме

Бандарэнка Зьміцер

у турме, асуджаны за Плошчу

Бяляцкі Алесь

у СІЗА

Васьковіч Яўген

у турме, справа анархістаў

Дашкевіч Зьміцер

у турме, нібыта за хуліганства

Дзядок Мікалай

у турме, справа анархістаў

Лобаў Эдуард

у турме, нібыта за хуліганства

Пракапенка Арцём

у турме, справа анархістаў

Саньнікаў Андрэй, экс-кандыдат на прэзыдэнта

у турме, асуджаны за Плошчу

Севярынец Павал

асуджаны да «хіміі», за Плошчу

Статкевіч Мікалай, экс-кандыдат на прэзыдэнта

у турме, асуджаны за Плошчу

Сырамалотаў Павал

у турме, справа анархістаў

Францкевіч Аляксандар

у турме, справа анархістаў

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG