Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Уладзімер Дзюба: «СМІ павінны служыць грамадзтву, а ня ўладзе»


Першы намесьнік міністра інфармацыі Лілія Ананіч 27 кастрычніка ў Віцебску заявіла журналістам, што СМІ — важнае зьвяно дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі: «Гэта не чацьвёртая ўлада, а партнэры ўлады».

Сябра праўленьня Беларускай асацыяцыі журналістаў, галоўны рэдактар часопіса «Абажур» Уладзімер Дзюба так пракамэнтаваў выказваньні Ананіч:

«СМІ не павінны быць партнэрамі ўлады. СМІ павінны выконваць функцыі грамадзкага інстытуту паміж уладай і народам. СМІ павінны інфармаваць грамадзкасьць, людзей, як улада выконвае дадзеныя ёй жа абяцаньні, як выконвае свае абавязкі. То бок як яна служыць народу, які яе абраў.

Зразумела, што ў нармальнай, дэмакратычнай краіне сродкі масавай інфармацыі павінны быць незалежнымі. Я ўвогуле не люблю слова „ўлада“ і лічу, што сродкі масавай інфармацыі ні за савецкім часам, ні цяпер, ніколі не былі ўладай. СМІ павінны служыць ня ўладзе, а грамадзтву. А калі сродкі масавай інфармацыі адлюстроўваюць палітыку ўлады, то гэта ўжо праўладная журналістыка, „кішэнныя“ журналісты.

На вялікі жаль, у нас ёсьць і разьвіваецца „халуйская журналістыка“ (гэта мой тэрмін). Дык вось, журналістыка, якая абслугоўвае толькі ўладу, якая адлюстроўвае толькі дзяржаўную ідэалёгію і не дае думкі альтэрнатыўнай, грамадзкай думкі, — гэта, даруйце, „халуйская журналістыка“, халуйскае абслугоўваньне тых, хто трымае ўладу».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG