Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для трох вучняў беларускамоўнай клясы знайшліся задачнікі па-беларуску


Напрыканцы першай чвэрці навучальнага году вучні адзінай у Магілёве беларускамоўнай клясы займелі падручнікі па матэматыцы на беларускай мове. Ад першага верасьня задачнікі ў іх былі па-расейску.

Як паведаміў Зьміцер Салаўёў, бацька вучаніцы гэтай клясы Ялінкі, падручнікі дзецям выдалі пасьля праверкі клясы чыноўнікамі ўпраўленьня адукацыі Магілёўскага аблвыканкаму:

Забясьпечыць падручнікамі траіх вучняў не было праблематычна. Нікому да гэтага проста справы не было.
«Чыноўнікі правяралі падрыхтаванасьць навучальнага працэсу ў нашай клясе. Мне вядома, што заўвагаў, акрамя адсутнасьці падручнікаў, праверка ня выявіла. Настаўніца выдатна выконвае свае абавязкі. Што да праверкі, то яе прызначылі пасьля крытычных публікацый у недзяржаўных мэдыях адносна таго, што вучняў беларускамоўнай клясы вучаць матэматыцы па расейскамоўных падручніках. Мяркую, што дужа хацелася б чыноўнікам зрабіць вінаватай у гэтым настаўніцу, але яна давала заяўку на падручнікі. Як высьветлілася, забясьпечыць падручнікамі траіх вучняў не было праблематычна. Нікому да гэтага проста справы не было».

У беларускамоўнай клясе першай магілёўскай школы вучыцца трое дзетак. Разам яны ўжо другі год. Адкрыцьця клясы дамагліся бацькі. Летась талакой моладзь набыла ў беларускамоўную клясу дошку. Адміністрацыя з задавальненьнем прыняла гэты падарунак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG