Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гілары Клінтан пра змовы і забойствы


Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан у інтэрвію іранскай службе БіБіСі заявіла, што ніткі нядаўна раскрытай змовы аб забойстве амбасадара Савудаўскай Арабіі ў ЗША цягнуцца ў Тэгеран.

Яна не назвала канкрэтных прозьвішчаў, але падкрэсьліла, што судовая сыстэма ЗША мае моцныя доказы таго, што змова выйшла з гэтак званага падразьдзяленьня Кодс, якое знаходзіцца ў структуры Корпусу вартаўнікоў ісламскай рэвалюцыі ў Іране.

У прыватнасьці, Гілары Клінтан сказала:

«Вы пытаеце, чаго яны спадзяваліся дасягнуць праз гэтую змову? Як думаю, дзьве рэчы. Перш за ўсё трэба сказаць, тое, што яны выкарыстоўваюць іншых для выкананьня сваіх намераў – ці гэта Хэзбала, ці іншыя тэрарыстычныя групы, ці, як у гэтым выпадку, банда жорсткіх забойцаў – не зьяўляецца нічым новым. Яны гэта ўжо рабілі. Падразьдзяленьне Кодс і Вартаўнікі рэвалюцыі гэта ўжо рабілі ў мінулым. Яны лічаць Савудаўскую Арабію галоўным супернікам Ірану ў Пэрсыдзкай затоцы. Мы пра гэта таксама ведаем. І паколькі яны ўжо рабілі такія рэчы па-за Іранам, шмат хто з экспэртаў кажа, што ў гэты спосаб яны хацелі, як той казаў, паказаць нос амэрыканцам. Мы ўвайшлі на вашу тэрыторыю. Мы дасталі вас там, дзе вы нас не чакалі. Мы дасталі некага, каго вы павінны былі ахоўваць, і мы хочам, каб вы ведалі, што мы не зьбіраемся заставацца ў ценю і не турбаваць вас».

Адказваючы на пытаньне, ці не зьяўляецца раскрыцьцё гэтай змовы зачэпкай для Вашынгтону, каб распачаць вайсковую апэрацыю супраць Тэгэрану, дзяржсакратар Клінтан сказала:

«Па-першае, мы сарвалі плян гэтага замаху. Дзякуй Богу, нічога ня здарылася. І мы не імкнемся да канфлікту. Мы не імкнемся пашыраць нашы непаразуменьні з кіраўніцтвам Ірану. Мы хочам пабудаваць лепшыя адносіны перш за ўсё з іранскім народам, а ўжо потым з урадам, але з такім, які дбае пра свой народ, а не такім, які на словах дэкляруе прыхільнасьць да дэмакратыі, а насамрэч фальшуе выбары, які на словах дэкляруе сяброўства, а потайкам ад усіх стварае розныя праблемы. Мы хочам іншых адносін. Насамрэч, пад канец бягучага году ў нас будзе віртуальная амбасада ў Тэгеране. Мы адчынім яе ў сеціве, таму што мы атрымліваем шмат пытаньняў ад людзей, якія ня ведаюць, дзе знайсьці адказы. Як атрымаць адукацыю ў ЗША? Як прыехаць у ЗША? Я хачу пабольшыць колькасьць візаў для студэнтаў, каб мы маглі прыняць больш іранскіх студэнтаў. Мы хочам наладзіць кантакты з іранскім народам. Мы спрабавалі наладзіць кантакты з урадам, але безь вялікіх посьпехаў.»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG