Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вітаўт Мартыненка: “Ляпісы” мне як беларусу нічога не даюць”


Вітаўт Мартыненка
Вітаўт Мартыненка
Беларуская пракуратура супакоіла народ – супраць Сяргея Міхалка крымінальнай справы ніхто не распачынаў. Але наўрад ці аматары “Ляпіса Трубяцкога” ў хуткім часе пабачаць сваіх куміраў на сцэне, паколькі апошнія інтэрвію Міхалка ў той жа пракуратуры “вывучаюцца”. І “вывучэньне” гэтае нічога добрага музыкам не абяцае. Рэпрэсіўныя дзеяньні ўладаў змушаюць крытыкаў па-новаму зірнуць на творчасьць “Ляпісаў”, як гэта зрабіў у сваім артыкуле Зянон Пазьняк. Іншы погляд у сёньняшняга госьця “Вольнай студыі” дасьледчыка беларускай рок-музыкі Вітаўта Мартыненкі.

– Вітаўт, у тваёй з Анатолем Мяльгуем кнізе “222 альбомы беларускага року” не разглядаецца творчасьць “Ляпісаў”. Я так мяркую, што падчас напісаньня кнігі Сяргей Міхалок і яго каманда бачыліся табою па-за айчыннай рок-прасторай. А сёньня якое тваё стаўленьне да іх?

– Мяне ўсе папракаюць за тое, што ў нашай кнізе няма “Ляпіса Трубяцкога”. Маўляў, як так? Гэта ж супэр-гурт! Але кніга называецца “222 альбомы беларускага року” – ня польскага, не расейскага і не ангельскага року з Беларусі. Менавіта беларускага року – гэта значыць, мастацтва, якое дае беларусу магчымасьць застацца беларусам, асэнсаваць па-беларуску пэўныя зьявы. У гурт “Ляпіс Трубяцкой” уваходзяць прафэсіяналы. Нічога кепскага не скажу пра іх як пра музыкаў. У іх свой стыль, яны знайшлі сваю публіку, але мне як беларусу яны нічога не даюць.

– “Ляпісы” не даюць табе нічога нават тады, калі сьпяваюць на словы Янкі Купалы?

– А ў іх ёсьць такая песьня?

– Ёсьць. “Хто ты гэткі?” называецца.

– Згодзен, гэта подзьвіг музыкаў, якія не заканчавалі беларускіх школаў і
“Ляпісы” былі сярод тых музыкаў, якія гаварылі нам у вочы: “Вы – нацыяналісты, вы лухтой займаецеся. Вы сядзіце адной задніцай на двух унітазах” ...

могуць сьпяваць па-беларуску. Але я памятаю “Ляпіс Трубяцкой” узору 80-х, калі мы стваралі беларускі рок-клюб. Тады “Ляпісы” былі сярод тых музыкаў, якія гаварылі нам у вочы: “Вы – нацыяналісты, вы лухтой займаецеся. Вы сядзіце адной задніцай на двух унітазах”. Гэта быў цэлы лягер, куды і Міхалок уваходзіў. Я не скажу, што яны былі надта ваяўнічыя. Яны спакойна рабілі сваю справу і працавалі для расейскамоўнага слухача. Адкрылі расейскі рынак, выдалі шмат альбомаў, якія ў Расеі добра прадаюцца, іх там лічаць расейскім гуртом. Дарэчы, ведаеш, якая ў іх першая беларускамоўная песьня была? “Дачакалася зямля з космасу радных сыноў. Бачыш, з кветкамі ідуць наш Гагарын і Цітоў.” Тыпова савецкі падыход – наш Мендзялееў, наш Пушкін…

– Гагарын усё ж са Смаленшчыны родам – этнічнай беларускай зямлі.

– Дзякуй Богу. І менавіта Гагарын, а не “Ляпіс Трубяцкой”, сказаў, што стаў касманаўтам, прачытаўшы верш Янкі Купалы “Хлопчык і лётчык”.

– Кожны творца праходзіць пэўны эвалюцыйны шлях. Той жа Купала пачынаў пісаць па-польску, а Якуб Колас – па-расейску. Магчыма, і Міхалок, схадзіўшы нямала пакручастых сьцежак, убачыў нарэшце свой нацыянальны шлях.

– Магчыма, і ўбачыў. Але паслухай яго сёньняшнія песьні, тыя ж “Ружовыя акуляры”. Які там пасыл? “Навошта гэтыя межы, калі за іх рэжуць?” Давайце дадамо: навошта гэтая хата, калі няма блату, навошта культура, краіна, калі за яе трэба пакутаваць? А мне, беларусу, патрэбная менавіта гэтая культура, хоць за яе трэба пакутаваць. А Міхалок сьпявае: навошта ўсё гэта? Запытайся ў яго: Сяргей, а навошта табе сьцены роднай хаты? Зруйнуй іх, і няхай суседзі ходзяць па тваёй кватэры. Ты ж сьпяваеш: “Навошта гэтыя межы…”. Зянон Пазьняк пахваліў Міхалка, але я ня бачу, за што яго трэба хваліць. Ён толькі пачынае свой новы шлях. Ён мне яшчэ не адкрыў нейкіх ісьцінаў. Як, прыкладам, Віктар Шалкевіч. Дарэчы, той жа Пазьняк крытыкаваў Шалкевіча за песьню “Добрай раніцы, жлобская нацыя”.

– А табе не здаецца, што “Жлобская нацыя” Шалкевіча і песьні Міхалка сугучныя?

– Яны падобныя, але не сугучныя, яны па сутнасьці сваёй процілеглыя. “Ляпіс Трубяцкой” знайшоў сваю аўдыторыю. Але гэта ня лепшая частка
культура для бамжоў, але з нацыянальным падтэкстам: “Палюбіла гапара, вось такога калдыра, дарыць ён табе цьвяты, прадставіцель гапаты” ...

расейскага ці беларускага грамадзтва. Гэта прыніжаная маргінальная публіка, пад якую падладжваюцца “Ляпісы”. Нешта падобнае, але ўжо ў другім жанры, уяўляе з сябе праект “Саша і Сірожа” – аўтар усё той жа, Міхалок. У гэтым жа кірунку пасьля Міхалка пачаў працаваць лідар беларускага року Лявон Вольскі, які зьяўляецца пачынальнікам усяго нацыянальнага ў масавай культуры ў гэтай краіне. Пасьля зьявіўся гурт “Разьбітае сэрца пацана”. Усе разам яны стварылі плынь: культура для бамжоў, але з нацыянальным падтэкстам: “Палюбіла гапара, вось такога калдыра, дарыць ён табе цьвяты, прадставіцель гапаты”. Яны выкарыстоўваюць нават не жаргон, а акурат такую бамжовую лексыку, якая шырока пранікла ў мас-культуру.

– Ты згадаў хвалебны артыкул Зянона Пазьняка пра Міхалка. А на тваю думку, чаго ў гэтай фігуры больш – шчырага таленту і болю за сваю краіну, ці – гульні?

– Цікавая рэч: Пазьняк пахваліў, і адразу песьня Міхалка стала падзеяй, людзі абмяркоўваюць. У Пазьняка ясна напісана: “Я не прыхільнік і не
Але ў Шалкевіча выдадзена сем альбомаў, і ў гэтых альбомах ёсьць вельмі сур’ёзныя рэчы ...

аматар такой музыкі – року”. Ён не прыхільнік, але дае парады, каго слухаць. У выпадку з Міхалком я з Пазьняком ня згодны. Калі ён пакрытыкаваў Шалкевіча, я падумаў – мае рацыю. Таму што сваю нацыю называць жлобскай нібыта ня варта. Але час паказвае, што Шалкевіч усё ж таксама меў рацыю, бо нацыя ў пэўных момантах насамрэч жлобская. Але ў Шалкевіча выдадзена сем альбомаў, і ў гэтых альбомах ёсьць вельмі сур’ёзныя рэчы: “Бяры малітоўнік, маліся штосіл, каб хам нігды панам ня быў”. А мы выбралі хама, і ўжо 20 гадоў скінуць ня можам. А да чаго нас заклікае Міхалок? “Гані быкоў, вярнецца доля.” Я не паганю быкоў. Мы самі ставім правадыром ваўка, а потым – куды падзіліся авечкі? А авечкі ізноў галасуюць за ваўка, каб ён вырашыў іх праблемы… Я не вінавачу “Ляпіс Трубяцкой”. Гэта таленавітыя музыкі. Але мне яны нічога не даюць. Ні ў адной іхняй песьні няма патрэбнага пасылу. Дарэчы, ня ўсе ведаюць, што азначае назва “Ляпіс Трубяцкой”. А гэта проста герой Ільфа і Пятрова. Можа, хлопцы і дасьпелі да роднай беларускай мовы, але культуры за імі не было, няма і ня будзе, нічога яны даць слухачу ня могуць. Зянон Пазьняк гаворыць: “Я не прыхільнік і не аматар такой музыкі”. А я прыхільнік. У мяне дома 200 беларускіх кампакт-дыскаў, 500 вінілаў, безьліч касэтаў, бабіны яшчэ пазаставаліся – і там аніводнай песьні “Ляпіса Трубяцкога” няма.

– Што ж, у кожнага свой густ. Але ж Зянон Пазьняк – кандыдат мастацтвазнаўства, таму ягоным ацэнкам песьні “Грай!” хочацца верыць. А што ты можаш сказаць пра гэты твор?

– У нас праблемы зь лёгікай. Мы забываем, што ёсьць базісныя крытэры і
“Грай!” – сьмелая песьня. Любы фюрэр прыстрэліў бы за такую песьню, спаліў бы рэйхстаг і зваліў віну на аўтара ...

ёсьць другасныя, маргінальныя. “Грай!” – сьмелая песьня. Любы фюрэр прыстрэліў бы за такую песьню, спаліў бы рэйхстаг і зваліў віну на аўтара... А калі сур’ёзна, то песьня гэтая – не для народу, які марыў пра беларускае адраджэньне, а для тых, хто прывёў нас да сёньняшняй сытуацыі. “Ляпісы” заклікаюць “гнаць быкоў”, якіх яны самі і прывялі да ўлады. Дапусьцім, выганім мы быкоў. І што будзе? Міхалок сядзе і будзе нам сьпяваць: “Бачыш, з кветкамі ідуць наш Гагарын і Цітоў”? Нічога базіснага ён для беларусаў ня даў, а маргінальнага – шмат. “Напілісь быкі, скачуць па краіне, топчуць ручнікі…” – гэта, дарэчы, мяне кранула. Усё ж чалавек убачыў у ручніках сымбалічны вобраз. Але гэтым тэкстам мне ўсё роўна сорамна захапляцца. “Ляпісы” і па-расейску пішуць і сьпяваюць нешта падобнае. Паслухаўшы “Грай!” і пачытаўшы водгук Пазьняка, я ўбачыў неадпаведнасьць, мне гэтая песьня нічога не адкрыла. Зачапіла трохі пэўнымі гукамі традыцыйнага беларускага меласу. Я паверыў, што Міхалок – не такі ўжо маскаль, якім яго лічаць нашыя расейскія браты. А яны лічаць “Ляпісаў” сваім гуртом і зьдзіўляюцца, што ў яго ёсьць нейкія іншамоўныя песьні. Але мне гэтага мала, я ўжо называў выканаўцаў, якія працуюць у падобным жанры. Так, гэта прафэсіяналы. Але прафэсіяналы і на заводзе “Гарызонт” працуюць, але ў кожнага дома “Panasonic” стаіць. Гэта той жа выпадак. Калі ёсьць лепшае, дык навошта нам горшае? “Грай!” – не мая песьня, і Пазьняк мяне не пераканаў. Не было ў мяне песень Міхалка дома і пакуль не захацелася іх мець. Я не скажу, што яны ня ўмеюць граць. Умеюць. Яны за дзесяцігодзьдзі сталі сапраўднымі майстрамі. Але яны не даюць мне парады на жыцьцё. Шалкевіч – дае, а Міхалок – не.

– Песьня “Грай!”, рэцэнзія Пазьняка і асабліва рэзкія інтэрвію самога Міхалка разварушылі наша грамадзтва. Вось і Зьміцер Вайцюшкевіч прызнаўся, што Міхалок выказаў тое, што ў кожнага на душы. Як ты ацэньваеш пратэстны патэнцыял беларускіх рокераў?

– Патэнцыял беларускай рок-культуры – магутны. Толькі ён ня ў тым, каб быць супраць Лукашэнкі ці за яго. Ён сягае глыбей. Ён у тым, каб захаваць беларускі ўнікальны этнас. Мы заснулі як нацыя, і беларускі рок нас будзіць. Вось ёсьць такі гурт “Partizonе”, ужо чатыры альбомы выйшлі.
Патэнцыял беларускага року ня ў тым, каб служыць танным надзённым лёзунгам накшталт “Гані быкоў!” ...

Пазьняк яго не параіў слухаць. А я калісьці ўкінуў сваю машыну ў гэты гурт, таму што ніхто не хацеў выдаць іх першы альбом. Я не мільярдэр. Але я прадаў машыну і ўклаў грошы ў “Partizonе”. Мне казалі: “Вітаўт, што ты робіш, гэта ж не палітычныя песьні“. Я не палітык у музыцы. Але нас трэба будзіць. І ня “Ляпіс Трубяцкой” мяне будзіць, а “Partizonе”. Народ, які ня мае сваёй мас-культуры, ня будзе мець аніякай культуры. І добра, што яна ў нас зьявілася і даказала сваю жыцьцяздольнасьць. Беларускі рок ня дасьць зьнікнуць нашаму этнасу. Не дадуць тыя самыя 222 альбомы, сярод якіх “Partizonе”, “Thesaurus”, “P.L.A.N.”, “N.R.M.”, “Ulis”, Зьміцер Вайцюшкевіч, гурт “Крыві”. Патэнцыял беларускага року ня ў тым, каб служыць танным надзённым лёзунгам накшталт “Гані быкоў!”. Слухайце сапраўдны беларускі рок, а ня маргіналаў нацыянальнай культуры, якія нарэшце, ці бачыце, дасьпелі да беларускай мовы. Дасьпелі, але яшчэ аніводнага альбому па-беларуску ня выдалі. “Ляпісы” – гэта ня тая лякмусавая паперка, па якой я вызначаю свой дух. Міхалок не дае майму духу нічога новага. А беларускі рок – дае.
  • 16x9 Image

    Міхась Скобла

    Міхась Скобла нарадзіўся ў 1966 годзе на Гарадзеншчыне. Скончыў філфак БДУ, працаваў у Міністэрстве культуры і друку, у рэдакцыі часопіса «Роднае слова», у выдавецтве «Беларускі кнігазбор». Сябра СБП і БАЖ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG