Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Нарадзіўся 22 сакавіка 1981 г. у Менску. Вучыўся на факультэце міжнародных адносін у БДУ, быў выключаны за палітычную дзейнасьць пры рэктару А.Казуліну. Cтудэнт ЭГУ па спэцыяльнасьці "міжнароднае права".

У 2001—2006 гг. быў сябрам арганізацыі "Зубр", браў удзел у яе акцыях, затрымліваўся за сваю палітычную дзейнасьць міліцыяй, а таксама невядомымі. Так, у 2000-м годзе падчас сьвяткаваньня Дня Волі (гэта быў дзень масавага захопу журналістаў) яго схапілі людзі ў масках у раёне плошчы Якуба Коласа, запхнулі ў міліцэйскую машыну, потым у аўтазак і каля 40 хвілін вазілі, жартуючы, што вязуць у Курапаты на расстрэл. Выкінулі ў сьнег за 15 км ад гораду.

10 гадоў працаваў карэспандэнтам сайту charter97.org. Пасьля стварэньня грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская Беларусь" стаў яе прэс-сакратаром. На выбарах-2010 — прэсавы сакратар штабу Андрэя Саньнікава. Затрыманы 20 сьнежня 2010 г. у сябе дома. Зьмешчаны ў СІЗА КДБ, абвінавачаны па артыкуле 293 Крымінальнага кодэксу (удзел у масавых буспарадках). 2 сакавіка асуджаны ў Фрунзэнскім судзе Менску на 4 гады зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Памілаваны Лукашэнкам 14 верасьня 2011 году, разам з адзінаццацьцю іншымі ўдзельнікамі падзеяў на Плошчы, якія не пісалі прашэньня.

27 кастрычніка Аляксандар Атрошчанкаў атрымаў адказ на сваю скаргу. Старшыня Менскага гарадзкога суду Пуціла піша, што прысуд суду першай інстанцыі не зьмянілі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG