Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд адмовіўся заводзіць крымінальную справу супраць Аляксандра Лукашэнкі. Грамадзкі актывіст з Астравеччыны Мікалай Уласевіч дамагаўся, каб кіраўніка дзяржавы пакаралі за ягоны ўказ № 418 "Аб разьмяшчэньні і праектаваньні атамнай станцыі ў Беларусі".

Уласевіч кажа, што дакумэнт не адпавядае Канстытуцыі, дзе запісана, што тэрыторыя Беларусі зьяўляецца бязьядзернай зонай, а дзяржава — нэўтральнай.

У адказе Ўласевічу Вярхоўны суд спасылаецца на Грамадзянска-працэсуальны кодэкс, паводле якога нібыта немагчыма прыцягнуць да судовай адказнасьці прэзыдэнта.

Уласевіч з такім тлумачэньнем заканадаўства ня згодны і зьбіраецца падаваць скаргу на імя старшыні Вярхоўнага суду.

Мікалай Уласевіч зь мястэчка Варняны — адзін з каардынатараў грамадзкай ініцыятывы "Астравецкая атамная — гэта злачынства", паведамляе сайт АГП.
XS
SM
MD
LG