Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысуд Атрошчанкаву не зьмянілі


Аляксандар Атрошчанкаў

Аляксандар Атрошчанкаў

Былы палітвязень Аляксандар Атрошчанкаў атрымаў адказ на сваю скаргу. Старшыня Менскага гарадзкога суду Пуціла піша, што прысуд суду першай інстанцыі не зьмянілі.

"Мяне вызвалілі, але судзімасьць не зьнялі. Я лічуся асобай, якая зьдзейсьніла цяжкае злачынства, — кажа Атрошчанкаў. — Я і далей буду пісаць скаргі, каб даць магчымасьць судзьдзям выправіцца. Я ня думаю, што такое магчыма, але чаму пазбаўляць людзей такой магчымасьці? Прысуд мне выносіў не Лукашэнка і не Куляшоў... Тыя, хто выносіў прысуд, — ня нейкія абстрактныя людзі, а канкрэтныя асобы. Яны павінныя несьці адказнасьць за свае рашэньні".

У часе прэзыдэнцкай кампаніі 2010-га году Аляксандар Атрошчанкаў быў прэсавым сакратаром кандыдата Андрэя Саньнікава.

Яго арыштавалі на наступны дзень пасьля акцыі пратэсту 19 сьнежня.

Атрошчанкава асудзілі на 4 гады турмы ўзмоцненага рэжыму.

Яго вызвалілі 14 верасьня.
XS
SM
MD
LG