Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура папярэдзіла журналістку Радачынскую


Журналістка Аліна Радачынская атрымала папярэджаньне ад Генпракуратуры. Яе зьвінавацілі ў супрацоўніцтве з замежнымі СМІ без акрэдытацыі.

Журналіст Алесь Ражкоў, які таксама сёньня наведваў пракуратуру, адмовіўся сьведчыць супраць сябе. Супрацоўнік пракуратуры Павал Елісееў ня вынес папярэджаньня Ражкову і адпусьціў яго.

"Спадар Елісееў спрабаваў зьвяртацца да майго сумленьня — маўляў, я павінен паважаць яго працоўны час і ня быць такім нахабным маладым чалавекам, які дазваляе сабе адмаўляцца ад размовы з супрацоўнікам пракуратуры", — распавёў прэсавай службе БАЖ Алег Ражкоў.

Позвы ў Генэральную пракуратуру атрымалі тры незалежныя журналісты — Алег Ражкоў, Аліна Радачынская і Алесь Баразенка, які пойдзе на сустрэчу з Паўлам Елісеевым раніцай 28 кастрычніка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG