Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вялітчанка — 15 сутак, Каваленка — 10 сутак, Лыскоў — 10 сутак арышту


Мікіту Каваленку, Аляксандра Вялітчанку і Сяргея Лыскова судзяць у розных кабінэтах.

12.30 Сяргея Лыскова арыштавалі на 10 сутак.

11.50 Надзея Навіцкая арыштавала Вялітчанку на 15 сутак. Яна нават не выходзіла з залі пасяджэньняў, каб вынесьці прысуд. Сьведкам быў міліцыянт, які блытаўся ў паказаньнях і супярэчыў сам сабе.

Судзьдзя Міхаіл Хома прысудзіў Мікіту Каваленку дзесяць сутак арышту.

Міліцыянты на загад Хомы не пускалі паплечнікаў Каваленкі на працэс.

Людзі ў цывільным, якія не прадстаўляліся і не паказвалі свае дакумэнты, пагражалі актывістам "Эўрапейскай Беларусі" Андрэю Моўчану і Аляксею Цёпламу: "Мы вам галовы паадбіваем".


У судзе Ленінскага раёну Менску таксама знаходзяцца сваякі затрыманых і праваабаронцы.

Каваленку, Вялітчанку і Лыскова затрымалі 26 кастрычніка ў цэнтры Менску. Яны ўдзельнічалі ў несанкцыянаванай акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG