Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макаеў: Я заклікаю нашых партыйных лідэраў не хавацца за сьпінамі


Акцыя салідарнасьці 26.10. Затрыманьні
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:58 0:00
Наўпроставы лінк
У выніку сёньняшняй акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі, якая адбылася на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, затрыманыя тры актывісты кампаніі «Эўрапейская Беларусь». Непадалёк ад плошчы затрымалі таксама блогера Андрэя Кабанава. Акцыя ля чыгуначнага вакзалу скончылася без затрыманьняў.

Акцыя на Кастрычніцкай плошчы цягнулася літаральна некалькі хвілінаў. А 19-й гадзіне тры актывісты: Сяргей Лыскоў, Мікіта Каваленка і Аляксандар Вяліччанка — сталі на іншым баку праспэкту Незалежнасьці, насупраць плошчы. Яны пасьпелі толькі разгарнуць партрэты палітвязьняў, скандуючы «Свабоду палітвязьням!». Людзі ў цывільным кінуліся да іх цераз праезную частку, запіхнулі дэманстрантаў у мікрааўтобус без нумарных знакаў і павезьлі іх у пастарунак Ленінскага раёну. Непадалёк ад станцыі мэтро «Кастрычніцкая» быў затрыманы таксама блогер Андрэй Кабанаў. За дзясяткам грамадзянаў на самой плошчы, а сярод іх быў былы палітвязень Васіль Парфянкоў, сачылі людзі ў цывільным. Яны настойліва загадвалі Парфянкову сысьці з плошчы. Падсумоўваючы сёньняшнюю акцыю, Васіль адзначыў:

«Як звычайна, акцыя атрымалася нешматлюднай. Удалося падняць партрэты, нагадаць, што яшчэ ёсьць людзі, якія сядзяць у турмах. Прагучала „Свабоду палітвязьням!“. Канечне, такімі акцыямі многага не даб’есься, але яны мабілізуюць людзей і дапамагаюць ім пераадолець свой страх. Акцыі працягваюцца і будуць працягвацца. Людзям гэта патрэбна, каб яны бачылі, што ня трэба баяцца, што трэба адстойваць свае правы».
Канечне, такімі акцыямі многага не даб’есься, але яны мабілізуюць людзей і дапамагаюць ім пераадолець свой страх.

Паводле Парфянкова, задушэньне невядомымі ў цывільным акцый пратэсту сьведчыць пра тое, што кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка баіцца:

«Ён баіцца і бачыць, што робіцца ў сьвеце. Узяць тую ж арабскую вясну. Вось нядаўна Кадафі пайшоў, куды яму даўно трэба было ўжо пайсьці. Таму ён бачыць, што творыцца ў сьвеце, і натуральна баіцца і спрабуе запалохаць свой народ».

Сябра руху салідарнасьці «Разам» Алесь Макаеў, які таксама прыйшоў на плошчу, лічыць, што такія акцыі пратэсту маюць сэнс:

«Гэта акцыі пераадольваньня страху. Гэта акцыі салідарнасьці, каб нашы палітвязьні былі хутчэй на волі. Хачу выказаць вялікую пашану і падзяку тым, хто ахвяруе сабой, нягледзячы на страх рэпрэсій, выходзіць на плошчу патрабаваць, каб у нашай краіне не было палітзьняволеных і людзей не саджалі ў турму за тое, што яны выказваюць свае думкі. Патрабаваць, каб у Беларусі была не кляўнада, а сапраўдныя выбары. Каб была дэмакратычная ўлада. І вялікі дзякуй моладзі, „Эўрапейскай Беларусі“. Я хачу заклікаць нашых партыйных лідэраў, каб яны не хаваліся за сьпінамі нашых шараговых беларусаў, каб яны таксама падтрымлівалі гэтыя акцыі сваім асабістым прыкладам».

Каля дзесяці актывістаў правялі акцыю салідарнасьці ля цэнтральнага ўваходу на чыгуначны вакзал. Яны разгарнулі партрэты палітвязьняў. Акцыя цягнулася некалькі хвілін і скончылася без затрыманьняў. Яе ўдзельніцы прыйшлі потым на Кастрычніцкую плошчу і апавялі:

«Мы вырашылі падмануць міліцыю і прыйшлі не сюды, а на вакзал. Сфатаграфавацца, каб нас не забралі. Паказаць людзям, што ёсьць палітвязьні. Мы правялі акцыю каля цэнтральнага ўваходу ў вакзал, а потым у вагоне мэтро. Паставілі партрэты, паказалі людзям, што ў нас ёсьць палітвязьні. Трымалі партрэты ўсіх палітвязьняў: Статкевіча, Саньнікава, Бандарэнкі, усіх анархістаў».

Акцыя салідарнасьці на вакзале і ў мэтро
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:23 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG