Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Сонечна...


Да +9

У Беларусі і ў сьвеце:


У Вялікай залі Менскага яўрэйскага абшчыннага дому (вуліца Харужай, 28) – адкрыцьцё выставы “У пошуках спадчыны... Экспэдыцыі беларуска-польскага праекту па вывучэньні і захаваньні культурнай спадчыны габрэяў Беларусі”. Пачатак у 16 гадзін.

У Страсбуры будзе абвешчаны ляўрэат Сахараўскай прэміі Эўрапарлямэнту ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі. Сярод намінантаў – беларускі палітычны зьняволены Зьміцер Бандарэнка.

Таксама ў гэты дзень:


1873 – амэрыканец Джозэф Глідэн запатэнтаваў калючы дрот.

1939 – літоўскія войскі ўвайшлі ў Вільню, якую СССР перадаў Літве.

1962 – карыбскі крызіс: выведны самалёт ЗША зьбіты над Кубай савецкай зэнітнай ракетай; пілёт, маёр Рудалф Андэрсан загінуў. Лічыцца, што “чорная субота”, 27 кастрычніка 1962, – гэта дзень, калі сьвет быў бліжэй за ўсё да глябальнай ядзернай вайны.

1991 – Вярхоўны Савет Туркмэністану абвясьціў незалежнасьць краіны.

У гэты дзень нарадзіліся:

1469 — Эразм Ратэрдамскі, нідэрляндзкі гуманіст

1728 -- Джэймс Кук, брытанскі першаадкрывальнік

1782 — Нікола Паганіні, італьянскі скрыпач-віртуоз і кампазытар

1890 — Віктар Шутовіч, беларускі каталіцкі сьвятар, публіцыст

1911 — Мікола Лобан, беларускі пісьменьнік і мовазнавец. Найбольш вядомыя ягоныя кнігі: трылёгія «На парозе будучыні», «Гарадок Устронь» ды «Шэметы». Мікола Лобан быў адным са складальнікаў «Правілаў беларускай артаграфіі і пунктуацыі» і некалькіх слоўнікаў беларускай мовы.

1952 -- Фрэнсіс Фукуяма, амэрыканскі філосаф і палітычны эканаміст

У гэты дзень памерлі:

1430 — Вітаўт, Вялікі князь Літоўскі, пры якім дзяржава стала самай вялікай у Эўропе — ад Балтыкі да Чорнага мора

1505 — Іван III, вялікі князь маскоўскі

1605 — Акбар Вялікі, трэці падышаг дынастыі Вялікіх Маголаў

1837 — Міхал Гузікаў, беларускі музыка, аўтар уласнай мадэлі ксыляфону

1887 — Браніслаў Мінейка, удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў

1907 — Зыгмунт Чаховіч, удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў

1937 — Каміла Крушэльніцкая, кіраўніца нелегальнага каталіцкага гуртка ў Маскве ў першай палове 1930-х гадоў

Цытата на памяць:


«Нават у самым горшым лёсе ёсьць магчымасьць для шчасьлівых пераменаў»

Эразм Ратэрдамскі
XS
SM
MD
LG