Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На нацыянальным прававым партале зьявіўся законапраект, які тычыцца абмежаваньня доступу да забароненых сайтаў, а таксама рэклямы на замежных сайтах і ўвядзеньня штрафу за адсутнасьць базы дадзеных карыстальнікаў паслуг.

У прыватнасьці інтэрнэт-правайдэры, якія адкрыюць доступ да забароненых сайтаў, могуць быць пакараныя штрафам у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь (сёньня памер адной базавай велічыні складае 35 тысяч рублёў). Такая норма ўводзіцца праз дапаўненьне ў Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных парушэньнях.

Апазыцыйны палітык, юрыст па адукацыі Аляксандар Дабравольскі так пракамэнтаваў «Свабодзе» гэтыя дзеяньні ўлады:

Аляксандар Дабравольскі
«Сярод юрыстаў часта спрачаюцца, што ёсьць крыніцай права — ці то законы, якія прымаюцца, ці то правы людзей, так званае натуральнае права? Але для звычайнага грамадзяніна тут адказ просты: ці дзяржава існуе для яго, ці ён існуе для дзяржавы?

І тое, што зараз робіцца, мне падаецца, служыць доказам, што дзяржава забылася пра тое, для каго яна існуе. Яна хоча пазбавіць людзей права глядзець у інтэрнэце тую інфармацыю, якую яны хочуць. Зразумела, што справа тычыцца палітычнай інфармацыі. А мэта гэтых зьменаў тая ж самая, што і падобных законапраектаў — захаваць уладу любой цаной».

Згаданы законапраект прыняты ў другім чытаньні Палатай прадстаўнікоў і ўхвалены Саветам Рэспублікі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG