Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк ня будзе болей крэдытаваць камэрцыйныя банкі на ільготных умовах


Нацыянальны банк
Нацыянальны банк
Крэдыты Нацыянальнага банку Беларусі цяпер будуць давацца камэрцыйным банкам толькі праз стандартнае рынкавае рэфінансаваньне, то бок без усякіх ільготных умоваў. Гэтая норма закладзеная ва ўказе кіраўніка беларускай дзяржавы ад 21 кастрычніка 2011 году, паведаміла сёньня ўпраўленьне інфармацыі Нацбанку Беларусі.

Паводле прэсавага рэлізу, гэтая ды іншыя зьмены ўнесеныя ў статут галоўнага банку Беларусі. І яны «скіраваныя на ўмацаваньне яго незалежнасьці і ўсталяваньне забароны на ажыцьцяўленьне неўласьцівых цэнтральным банкам функцый».

Указ забараняе таксама Нацыянальнаму банку ўдзельнічаць «у гаспадарчых таварыствах і іншых юрыдычных асобах, якія не зьвязаныя з ажыцьцяўленьнем банкаўскай дзейнасьці».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG