Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты Саўка ды Грышка трапілі ў перадачу "на адном партале", аднак Аўтар яе гвалтоўна перапыніў і вярнуў герояў у віртуальную рэальнасьць.






Саўка ды Грышка. Гасударсьцьвеннае ліцо


Саўка:
Ну вот, мяне і легалізавалі!
Мяне прызналі на адном партале.
І дажэ аснавацелем-аццом
Я назван “гасударсьцьвенным ліцом”.

Яны мяне зь юрыстам правяралі
Лінейкай мяне доўга абмяралі
І ўзьвешвалі. І вот в канцэ канцоў
Я прызнан гасударсьцьвенным ліцом.

А думаў я: сяджу у іспалкоме,
Ня нужан нікаму, ну, Грышкі кроме…
Эй, слышыш, Грыша? Ты цяпер фантом,
А я стаў гасударсьцьвенным ліцом.

Вязіце мяне ў баню паскарэе!
Пускай мяне там ублажаюць феі!
Пляваць на абручальнае кальцо!
Я ж прызнан гасударсьцьвенным ліцом!

Давай-давай! Нясіце мне падаркі!
Курвуазье, Мартэль, Зяніт і Паркер.
В рэальнасьць вы мой ваплаціцлі сон –
Я прызнан гасударсьцьвенным ліцом.

Прыдворныя, сагнулі, ну-ка, шэйкі!
Я скора стану вышэ Лукашэнкі!

Аўтар: Не, Савелій, гэтак ня пойдзе. Вы зарываецеся. Я змушаны вас вярнуць у віртуальную рэчаіснасьць.

Саўка: А ты хто такой? На калені!

Аўтар: Я – аўтар. Я тут галоўны. Так што…

Саўка (сумна): А-а… Аўтар. А я ужэ думаў, што я – разьвірту… разьвітру… разьвіртуа...

Аўтар: Вось і правільна. Разьвітваемся, сканчаем перадачу.

Саўка: Да сьвіданія. Грыша, тыт тут?

Грышка: А дзе ж мне быць? Тут я.

Саўка: Ну, пайдзём, мой друг…

Грышка: Пайшлі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG