Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Затрыманы рэгіянальны кіраўнік АГП Уладзімер Шанцаў


Уладзімер Шанцаў
Уладзімер Шанцаў
На старшыню абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімера Шанцава складзены пратакол адміністрацыйнага затрыманьня. Пра гэта ён паведаміў праз тэлефон зь Ленінскага аддзелу міліцыі Магілёва.

Шанцаў кажа, што пратакол склаў старшы лейтэнант Загорскі. Пра далейшыя дзеяньні і пра тое, што канкрэтна інкрымінуецца Шанцаву, ня кажуць.

У Ленінскім аддзеле міліцыі Ўладзімер Шанцаў знаходзіцца ад 9 гадзіны. Пратакол склалі каля 12-й. Шанцаў паведаміў, што бальшыню часу ён сядзеў у кабінэце, адкуль яго не выпускалі.

25 кастрычніка яго таксама дапытвалі ў Ленінскім аддзеле міліцыі. Допыт тычыўся арганізацыі Народнага сходу ў Магілёве. Шанцаў — сябра яго аргкамітэту. Напярэдадні Сходу, які адбыўся 8 кастрычніка, Шанцава афіцыйна папярэдзілі ў гарвыканкаме й пракуратуры Ленінскага раёну Магілёве пра недапушчэньне парушэньня заканадаўства аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў. Гэтыя папярэджаньні актывіст абскардзіў у аблвыканкаме й абласной пракуратуры.

Учорашні выклік у міліцыю Ўладзімеру Шанцаву патлумачылі як праверку фактаў па яго скаргах. Сёньня ён меўся прынесьці Загорскаму пратаколы аб арганізацыі сходу.

Праваабаронцы не выключаюць, што сёньня можа адбыцца й суд над Шанцавым. Усьлед за пратаколам затрыманьня будзе складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG