Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысуды за акцыю 25-га: Рагоўскі, Рахоўскі, Салдаценка — 7, Казакоў — 10 сутак


У судзе Цэнтральнага раёну Менску асудзілі ўдзельнікаў акцыі падтрымкі палітвязьняў, якая адбылася 25 кастрычніка.

13.00
Суд Цэнтральнага раёну арыштаваў Алега Рагоўскага, Алега Рахоўскага, Аляксандра Салдаценку на 7 сутак, былога палітвязьня Сяргея Казакова — на 10 сутак, Галіну Паддубка — на 700 тысяч штрафу.

12.35 Справы разглядаюць адначасова чатыры судзьдзі.

Людзі ў цывільным, якія не прадстаўляюцца і не паказваюць ніякіх дакумэнтаў, перашкаджаюць працаваць журналістам. Яны забараняюць фатаграфаваць, рабіць відэа- і аўдыёзапісы. Людзі ў цывільным тлумачаць свае дзеяньні загадам судзьдзяў.

25 кастрычніка ў цэнтры Менску прайшла несанкцыянаваная акцыя ў падтрымку палітвязьняў. Міліцыя затрымала некаторых удзельнікаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG