Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: сумесная абарона з Расеяй – гэта сьвятое


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў аб поўным узаемаразуменьні з кіраўніцтвам Расеі ў пытаньнях бясьпекі і ўзаемадзеяньня ў рамках АДКБ.

Лукашэнку цытуе агенцтва “Интерфакс-Запад”:

"У нас шмат разоў бывала неразуменьне з расейскім кіраўніцтвам. У нас было усё, але мы браты і сябры. Але што тычыцца АДКБ – жарты ў бок, гэта сьвятое. І тут у нас ніколі не было ніякага недастатковага разуменьня".

Гэтую заяву А. Лукашэнка зрабіў у сераду ў Менску, сустракаючыся з удзельнікамі пасяджэньня Савету Парлямэнцкай асамблеі АДКБ.

"Мы робім усё, робім заўсёды, мы ніколі не скупіліся, каб умацоўваць нашы, калі так можна сказаць, сумесныя межы".

Тым часам, як падае БЕЛТА, наступныя маштабныя беларуска-расейскія вайсковыя вучэньні "Захад-2013" пройдуць у 2013 годзе на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта паведаміў кіраўнік расейскага абароннага ведамства Анатоль Сердзюкоў па выніках праведзенага сёньня пасяджэньня сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі.

Адным з асноўных пунктаў парадку дня пасяджэньня стала пытаньне аб выніках сумесных беларуска-расійскіх апэратыўных вучэньняў "Шчыт Саюзу-2011". Паводле міністра абароны Беларусі Юрыя Жадобіна, гэтыя вучэньні былі самымі маштабнымі на ўсёй постсавецкай прасторы за апошнія гады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG