Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя салідарнасьці 26 кастрычніка. Онлайн


Тры актывісты затрыманыя на штодзённай акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі на Кастрычніцкай плошчы: Мікіта Каваленка, Аляксандар Вяліччанка і Сяргей Лыскоў.

19:50 Дэмакратычныя актывісты заявілі, што такія акцыі будуць працягвацца і надалей. Чарговая заплянавана ўжо на заўтра, 27 кастрычніка.

19:45 Сёньня акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі адбылася і на менскім чыгуначным вакзале. Ля галоўнага ўваходу ў вакзал каля дзесяці актывістаў разгарнулі партрэты палітвязьняў. Гэтая акцыя цягнулася некалькі хвілін. Затрыманьняў сярод яе ўдзельнікаў не было.







Фота bnp.by

19:35 Васіль Парфянкоў, прадпрымальнік Аляксандар Макаеў і яшчэ некалькі дэмакратычных актывістаў пакінулі плошчу і накіраваліся ў Чырвоны касьцёл, дзе будуць маліцца за вызваленьне палітвязьняў. Акцыя скончылася.

19:20 На плошчы нічога не адбываецца. На ёй па-ранейшаму прысутнічаюць некалькі дэмакратычных актывістаў, сярод якіх і былы палітвязень Васіль Парфянкоў.


19:10 Затрыманыя тры ўдзельнікі акцыі: Мікіта Каваленка, Аляксандар Вяліччанка, Сяргей Лыскоў. Яны выйшлі на супрацьлеглы плошчы бок праспэкту і пачалі крычаць: «Свабоду — палітвязьням». Да іх кінуліся цераз праезную частку людзі ў цывільным. Усіх запіхнулі ў мікрааўтобус.
19:05 На выхадзе з мэтро затрымалі прадпрымальніка Андрэя Кабанава.

18:55 Да журналістаў падышоў начальнік Цэнтральнага РУУС Віктар Радзевіч. Ён загадаў прадстаўнікам мэдый начапіць бэджы й трымацца на дыстанцыі. Гэтую размову міліцыянта з журналістамі апэратыўнікі зьнялі на відэа.

18:50 Абапал плошчы знаходзяцца супрацоўнікі сілавых структур у цывільным — у дварах, на падыходах, на выхадзе з мэтро. Стаяць мікрааўтобусы без нумарных знакаў, аўтазак.

Несанкцыянаваныя акцыі салідарнасьці праходзяць ад 21 кастрычніка. Пракуратура неаднаразова папярэджвала арганізатараў. На кожнай акцыі міліцыя затрымлівае ўдзельнікаў.

Акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі:

25 кастрычніка
24 кастрычніка
21 кастрычніка


Палітвязьні (па стане на 24 кастрычніка)
Аліневіч Ігар у турме, справа анархістаў
Аўтуховіч Мікалай у турме
Бандарэнка Зьміцер у турме, асуджаны за Плошчу
Бяляцкі Алесь у СІЗА
Васьковіч Яўген у турме, справа анархістаў
Дашкевіч Дзьмітрый у турме, нібыта за хуліганства
Дзядок Мікалай у турме, справа анархістаў
Лобаў Эдуард у турме, нібыта за хуліганства
Пракапенка Арцём у турме, справа анархістаў
Саньнікаў Андрэй, экс-кандыдат на прэзыдэнта у турме, асуджаны за Плошчу
Севярынец Павал асуджаны да «хіміі», за Плошчу
Статкевіч Мікалай, экс-кандыдат на прэзыдэнта у турме, асуджаны за Плошчу
Сырамалотаў Павал у турме, справа анархістаў
Францкевіч Аляксандар у турме, справа анархістаў

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG