Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя заплянаваная на дзень, калі падаражэе паліва, альбо на наступны дзень.

"Чыноўнікі і ўлада канчаткова загналі народ у галечу. Павышэньне коштаў на аўтамабільнае паліва канчаткова падарвала сямейны бюджэт кожнай беларускай сям'і. (...) Мы ўжо не можам сабе дазволіць не толькі купляць паліва, але і нармалёва пракарміць і апрануць сваіх дзяцей. Менавіта на нас ўлады хочуць выехаць з крызісу, у які самі і завялі", – гаворыцца ў звароце арганізатараў акцыі "Стоп-бэнзін".

"У бліжэйшы час плянуецца чарговае падвышэньне коштаў на паліва, і павышэньне будзе не на 3-5%, а на 20-40%, неабходна выказаць сваю незадаволенасьць і недавер ураду. І адзіным бясьпечным спосабам выказаць сваё меркаваньне зьяўляецца аўтамабільная акцыя пратэсту," – перакананыя аўтары "Стоп-бэнзіну".

Месца правядзеньня: плошча Незалежнасьці, адрэзак да Кастрычніцкай плошчы, і трохкутніку – вуліцы Сьвярдлова-Ульянаўская-Бабруйская.

"Пасьля 17.00 рухацца да Плошчы Незалежнасьці зь любога кірунку, разварочваючыся ў любым дазволеным правіламі дарожнага руху месцы. Вы можаце проста катацца па праспэкце. Роўна ў 17.30 ўдзельнікі акцыі зьніжаюць хуткасьць, спыняюцца і ўключаюць "аварыйку". Спыняемся, але ні ў якім разе не выходзім, капот не адкрываем, дзьверы не блякуем!

Сыгналім паўгадзіны, каб урад нас пачуў. У 18.00 акцыя скончана".

Калі плошча Незалежнасьці будзе заблякаваная, аўтары звароту прапануюць перанесьці акцыю на наступны дзень. "Але ніхто не забараняе сыгналіць там дзе стаіш, асабліва гэта тычыцца вуліцы Бабруйскай у раёне чыгуначнага вакзала – хай людзі ў глыбінцы даведаюцца, што Менск не маўчыць – менчукі незадаволеныя".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG