Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Участковы: «Схавайце, мама, сынавы чаравікі…»


Iльля Міронаў

Iльля Міронаў

У Гомелі міліцыя наведвае сем’і актыўных удзельнікаў акцый у падтрымку беларускіх палітзьняволеных і «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку».

25 кастрычніка пад вечар участковы міліцыянт Міхальчанка з напарнікам наведаў маці 29-гадовага актывіста Ільлі Міронава.

Міронаў: «Міліцыянты сталі расказваць маці, што я ўдзельнічаю ў несанкцыянаваных акцыях. Прасілі паўплываць на мяне і параілі нават хаваць ад мяне маю вопратку — шапку там ці чаравікі».

Актывіст мяркуе, што міліцыя празь сем’і хоча канчаткова дэзарганізаваць пратэставы рух у грамадзтве, бо пасьля разгонаў «маўклівых» акцый моладзь стала зьбірацца ў цэнтры гораду на флэшмобы ў падтрымку былых кандыдатаў у прэзыдэнты й іх паплечнікаў, якіх рэжым пасадзіў за краты.

24 кастрычніка, напрыклад, у сквэры Кірылы Тураўскага маладзёны сабраліся гуртам, каб распавесьці апошнія навіны, расказаць верш, анэкдот альбо дасьціпную прытчу. Міліцыя каравуліла хлапцоў, вяла апэратыўныя відэаздымкі — аж пакуль мінакі не пакінулі сквэр.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG