Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лябедзька зьбіраецца вярнуць пашпарт праз суд


Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

Старшыня Аб’яднанай грамадзянсакай партыі Анатоль Лябедзька будзе падаваць у суд на КДБ. Менавіта такім чынам апазыцыйны палітык зьбіраецца вярнуць сабе пашпарт, канфіскаваны сьледчымі падчас ягонага арышту ўначы 19 сьнежня:

«Улічваючы, што КДБ проста ігнаруе мае звароты як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, я вырашыў зьвяртацца туды, што называецца, судовай сыстэмай. Першым крокам будзе зварот да Аляксандра Лукашэнкі, бо старшыня КДБ прызначаецца ім і непасрэдна падпарадкоўваецца яму. Калі і ён ня ў стане вырашыць гэтае пытаньне — пытаньне выкананьня Канстытуцыі — тады зьвяртаюся у суд», — заявіў палітык Радыё Рацыя.
XS
SM
MD
LG