Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы прафсаюзны дзеяч Генадзь Фядыніч


Генадзь Фядыніч
Генадзь Фядыніч
Старшыня прафсаюзу РЭП (радыёэлектроннай прамысловасьці) Генадзь Фядыніч быў сёньня ў Нацыянальным аэрапорце Менску зьняты з авіярэйсу і дастаўлены ў суд Савецкага раёну сталіцы.

Як паведаміў агенцтву БелаПАН прэсавы сакратар прафсаюзу РЭП Мікалай Герасіменка, прафсаюзны лідэр накіроўваўся ў Прагу на пасяджэньне цэнтральнага камітэту Міжнароднай фэдэрацыі металюргаў (МФМ).

Фядыніча абвінавацілі ў арганізацыі 8 кастрычніка несанкцыянаванага масавага мерапрыемства (Народнага сходу). Яго даставілі ў РУУС Савецкага раёну, а затым завезьлі ў суд. Фядыніч адмовіўся ўдзельнічаць у судовым працэсе без адваката.

Цяпер калегі Генадзя Фядыніча разам з адвакатам накіроўваюцца ў суд Савецкага раёну Менску, дзе судзьдзя Кірыл Палулех будзе судзіць прафсаюзнага лідэра за падрыхтоўку і правядзеньне Народнага сходу.

Мікалай Герасіменка адзначыў, што "затрыманьне і суд арганізаваныя праз два тыдні пасьля Народнага сходу. Генадзь Фядыніч увесь гэты час знаходзіўся ў Менску і быў цалкам даступны для супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Тым ня менш, затрымалі яго толькі сёньня, у аэрапорце, у час вылету ў Прагу на пасяджэньне ЦК МФМ - міжнароднай прафсаюзнай фэдэрацыі, якая прадстаўляе інтарэсы 25 мільёнаў працаўнікоў з 200 прафсаюзных арганізацый у 100 краінах сьвету ".

Той самы судзьдзя Кірыл Палулех аштрафаваў за правядзеньне Народнага сходу яшчэ аднаго арганізатара гэтай акцыі Віктара Івашкевіча на 40 базавых велічыняў (1 млн. 400 тыс. Беларускіх рублёў).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG