Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскія студэнты сабралі 1840 подпісаў за бясплатны праезд


Сяргей Кавалько перадаў подпісы ў аблвыканкам
Сяргей Кавалько перадаў подпісы ў аблвыканкам
Больш за 1840 подпісаў за адмену аплаты за праезд для студэнтаў падаў у аблвыканкам берасьцейскі актывіст Моладзі БНФ Сяргей Кавалько.

На працягу трох тыдняў актывісты Моладзі БНФ і агенцтва рэгіянальнага разьвіцьця «Дзедзіч» зьбіралі подпісы сярод студэнтаў берасьцейскіх ВНУ. Сяргей Кавалько патлумачыў ідэю кампаніі па зборы подпісаў:

«Мы просім мясцовыя ўлады даць студэнтам і навучэнцам Берасьця права бясплатнага праезду ў грамадзкім транспарце. За такую ініцыятыву студэнты падпісваліся вельмі ахвотна, многія самі дапамагалі нам зьбіраць подпісы. Мы спадзяемся, што прадстаўнікі ўлады пазытыўна паставяцца да нашага патрабаваньня».

Сяргей Кавалько кажа, што талёнчык на праезд у грамадзкім транспарце Берасьця каштуе 800 рублёў, і для студэнтаў гэта значная праблема. Тым больш, кажа актывіст, што неўзабаве чакаецца чарговае павышэньне платы за праезд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG